Свет22

Самым «зялёным» горадам Еўропы прызнаны Капенгаген

Сталіца Даніі прызнаная самым «зялёным» горадам з 30 еўрапейскіх сталіц. Такія звесткі рэйтынгу, апублікаванага брытанскай даследчай групай The Economist Intelligence Unit, паведамляюць інфармагенцтвы.

Следам за Капенгагене ў спісе ідуць: Стакгольм, Осла, Вена і Амстэрдам. У сярэдзіне апынуліся Берлін, Парыж і Лондан. Замыкаюць спіс Бялград (27 месца), Бухарэст (28), Сафія (29) і Кіеў (30).

Пры падрыхтоўцы рэйтынгу ўлічваліся 30 паказчыкаў. У прыватнасці, звярталася ўвага на гарадскую палітыку ў галіне абароны навакольнага асяроддзя, карыстанне жыхароў грамадскім транспартам, выдаткі вады і энергіі на адзінку вырабленай прадукцыі, выкіды вуглякіслага газу на душу насельніцтва, узровень другаснай перапрацоўкі адкідаў ды іншыя фактары.

Так, у сталіцы Швецыі канцэнтруецца самая вялікая ў Еўропе колькасць «зялёных» аўтамабіляў. Гэта стала адным з фактараў, дазволілі паставіць Стакгольм на першае месца ў катэгорыі «Транспарт». Разам з Берлінам Стакгольм ўзначальвае і спіс гарадоў, у якіх ўзводзяцца добра ізаляваныя і эфектыўныя ў захаванні энергіі будынкі. Адначасова даследаванне паказвае, што жыхары Стакгольма па параўнанні з насельніцтвам іншых еўрапейскіх гарадоў выкарыстоўваюць ўсё ж больш энергіі, вады і ствараюць больш адкідаў.

Па словах экспертаў, практычна ўсе прадстаўленыя ў спісе гарады ўжо распрацавалі і пачалі ўкараняць стратэгію паляпшэння стану экалогіі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе9

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць