Грамадства11

«Можна глядзець, слухаць і вучыцца». Беларускія ютуберы абяцаюць запісаць урокі па ўсіх прадметах

У беларускамоўным ютубе з’явіўся новы адукацыйны праект «Школьны воз», паведамляе Budzma.org. У яго аўтараў вельмі смелыя і амбітныя планы — запісаць відэаўрокі па ўсіх прадметах школьнай праграмы. «Нават калі для гэтага нам спатрэбіцца 15 гадоў», — паабяцалі вядучыя пілотнага выпуску Наталка Харытанюк і Дзяніс Бурко.

Наталка і Дзяніс — даволі дасведчаныя гульцы на беларускамоўным адукацыйным ютуб-полі. Харытанюк вядзе на ютубе «English з Наталкай», а Бурко вучыць школьнікаў гісторыі Беларусі на сваім канале «Альгерд ужо ня той».

Цяпер яны актыўна ствараюць відэаўрокі для «Школьнага возу». Спачатку на канале з’явіцца цыкл па гісторыі Беларусі за 6 і 7 клас і праграма па англійскай за 5 клас, а ў найбліжэйшай будучыні плануецца школьны курс па сусветнай гісторыі.

Адметнасць і ўнікальнасць праекта ў тым, што вядучыя будуць тлумачыць кожны параграф і кожны юніт. Такім чынам, калі нехта раптам прапусціў школу або штосьці не зразумеў ці захацеў па дарозе на ўрокі паўтарыць матэрыял — гэта можна будзе зрабіць проста ў сваім тэлефоне. 

Акрамя таго, «Школьны воз» — гэта яшчэ і цудоўная магчымасць для тых, хто захоча атрымаць дадатковыя веды і паслухаць дзеля цікавасці іншых настаўнікаў.

Kharytaniuk-Natalka
Наталка Харытанюк і яе ўрокі англійскай мовы

«Уяўляеце, як будзе зручна — можна глядзець, слухаць і вучыцца. І няважна, дзе ты знаходзішся — у Аўстраліі на мысе Касцюшкі або ў Менску, Польшчы ці Грузіі», — запрашаюць падпісвацца на канал Наталка і Дзяніс.

Да ініцыятывы могуць далучацца і настаўнікі:

«Мы спадзяемся, што да нас прыйдуць іншыя настаўнікі, і мы зможам падзяліцца сваім досведам і напрацоўкамі ў арганізацыі здымак. А можа, разам запішам і відэаўрокі па іншых школьных прадметах — матэматыцы, беларускай мове, біялогіі, фізіцы, геаграфіі».

Dzianis-Burko
Урокі па гісторыі Беларусі разам з Дзянісам Бурко

Наталка і Дзяніс падкрэслілі яшчэ адзін важны момант — з розных прычын беларускіх школьнікаў сёння раскідала па ўсім свеце, пераважная большасць з іх вучыцца не па-беларуску. «Школьны воз» стане той самай пляцоўкай, дзе беларускія дзеткі змогуць атрымліваць веды на роднай мове.

Каментары1

  • Улад
    14.09.2023
    Класная ідэя! Жадаю поспехаў гэтым энтузіястам. Абавязкова трэба падтрымаць іх падпіскай. І раіць падпісацца сваім сябрам, знаёмым і суседзям.

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць