Грамадства66

У Гродне перадумалі рабіць «расійскі» квартал. У гонар каго вуліцы прапануюць назваць цяпер?

У маі на грамадскае абмеркаванне выносілі назвы 11 новых вуліц у Гродне. Дзесяць з адзінаццаці знаходзіцца ў мікрараёне індывідуальнай забудовы «Баранавічы-11». Вуліцы ў новым мікрараёне планавалі назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў. Прычым 9 з 10 гарадоў былі расійскімі. Але выглядае, што ўлады адракліся ідэі стварыць «чыста рускі квартал».

Вуліцы ў новым мікрараёне раней прапаноўвалі назваць так:
Валагодская, завулак Валагодскі, Габалінская, завулак Габалінскі, Калінінградская, Тамбоўская, Туапсінская, Ухцінская, завулак Ухцінскі, Хімкінская. Толькі адзін з 10 гарадоў знаходзіцца ў Азербайджане, а ўсе астатнія — у РФ.

Цяпер пытанне называння новых вуліц зноў вынеслі на грамадскае абмеркаванне. 

Вось іх спіс: вуліца Віктара Юртава, вуліца Філіпа Старавойтава, першы завулак Філіпа Старавойтава, вуліца Сяргея Лісанава, першы завулак Рыгора Абялеўскага, першы завулак Віктара Юртава, другі завулак Рыгора Абялеўскага, другі завулак Віктара Юртава, вуліца Мікалая Падгурскага, вуліца Рыгора Абялеўскага.

Хто ўсе гэтыя людзі?

Тэлеграм-канал Urban Hrodna апублікаваў інфармацыю, кім былі тыя людзі, у чый гонар хочуць назваць вуліцы ў новым квартале. Усе яны звязаны з Гародняй.

Віктар Юртаў (1946—1980) — капітан міліцыі, старшы інспектар крымінальнага вышуку УУС Гродна, загінуў на афганскай вайне Савецкага Саюза. 

Філіп Старавойтаў (1905-1977) — вайсковы лётчык-штурмавік, палкоўнік, удзельнік паветраных баёў у раёне Гродна і вобласці ў час Другой сусветнай. Таксама ваяваў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку левага ўрада і ў савецка-фінскай вайне, калі Савецкі Саюз спрабаваў захапіць гэтую дзяржаву. Ганаровы грамадзянін Гродна.

Сяргей Лісанаў (1967—1987) — сяржант, старшы стралок дэсантна-штурмавой групы пагранічных войск, загінуў на афганскай вайне Савецкага Саюза.

Рыгор Абялеўскі (1925—2023) — палкоўнік пагранічных войскаў у адстаўцы, ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, ветэран вайны. Ганаровы грамадзянін Гродна.

Мікалай Падгурскі — лейтэнант, абаронца Гродзенскай крэпасці ў час Другой сусветнай, апошні абаронца форта №1. Застрэліўся, каб не трапіць у нацысцкі палон.

Выказаць сваё меркаванне можна да 9 кастрычніка, накіраваўшы ліст па адрасе: 230023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай «вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі») або на электронную пошту Гродзенскага гарсавета дэпутатаў [email protected]

Чытайце таксама: 

Гродна, Беласток, Коўна. Як адрозніваецца жыццё ў трох блізкіх гарадах рэгіёна

Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты

Каментары6

  • Янка
    15.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • аматар
    15.09.2023
    Бог суддзя гэтым людзям, чыімі імёнамі прапануюць называць вуліцы. Тым часам хеўра "ненагінаемага" са скуры вылузваецца, каб хоць як увечніць саўдэпаўскія парадкі. Ёсць незлічона герояў, хто аддаў свае жыцці ў змаганні менавіта за Беларусь, а не за савецкую імперыю. Смерць беларусаў у Афганістане - гора для іхных родных. Але, на жаль, зусім не падстава для гонару, бо вынік іхнай смерці - нуль. Сямнаццаць тысяч маладых, здаровых, дужых жыццяў зжэр савецкі сацыялістычны Молах.
  • Вольга
    15.09.2023
    Вычысцім увесь савок з роднай краіны. Каб дзеці раслі з нармальнасцю навокал.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць