Ежа88

Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі

Аксамітнасць гарбуза выдатна збалансуюць спецыі — часнок, мускатны арэх і куркума. Смачна есці!

Pumpkin cream soup
Фота: Rouzes / Getty Images

Каб прыгатаваць крэм-суп з гарбуза, спатрэбіцца:

  • гарбуз — прыкладна 1 кг ачышчанай мякаці (цвёрдую скурку зразаем)
  • дзве цыбуліны
  • алей — 2 ст. лыжкі
  • вяршкі 10—15%
  • соль
  • чорны перац
  • мускатны арэх
  • куркума
  • гарбузовыя семкі

Для сухарыкаў: белы хлеб, алей, соль, часнок.

Апцыянальна: каляндра, імберац (калі свежы — смажыць з цыбуляй), кары, лісце базіліку для ўпрыгожання.

Як гатаваць суп з гарбуза

Аблупіце гарбуз, дастаньце насенне, мякаць нарэжце невялікімі кавалачкамі.

Пачысціце цыбулю і дробна нарэжце. Трохі абсмажце яе на патэльні (5 хвілін). Дадайце гарбуз і абсмажвайце яшчэ пяць хвілін, дадайце прыправы.

Пакладзіце ўсё ў каструлю, заліце літрам халоднай вады, на моцным агні давядзіце да кіпення, а потым паменшыце агонь да слабага, закрыйце накрыўкай і варыце каля 20 хвілін — да мяккасці гарбуза.

Узбіце ўсё змесціва блендарам да аднастайнасці.

Як зрабіць дадаткі да супу з гарбуза

Сухарыкі. Хлеб натрыце часнаком і парэжце на кубікі. На бляху ці фольгу наліце алей і выкладзіце ў яго хлеб — раўнамерна па форме. Пастаўце ў разагрэтую да 200 градусаў духоўку на 10—15 хвілін. Яшчэ прасцей — падсушыць хлеб проста на патэльні.

Семкі. Гарбузовыя семкі лепш падсмажыць — пакладзіце іх на трохі прагрэтую патэльню і абсмажце на сярэднім агні, памешвайце. 

Наліце суп у талеркі, пасыпце семкамі, дадайце сухарыкі і трохі вяршкоў.

Каментары8

  • іі
    23.09.2023
    а фота "рабіла" нейрасетка?)
  • боршч з салёнай хамсой
    23.09.2023
    Апцыянальна: ? )

    што б я рабіла без Вашай Нівы, мужыкі (і дзяўчаты;)
    дзе яшчэ даведаешся новых
    слоў )
  • а без жартаў...
    23.09.2023
    дзякуй, Рэд.
    смачна і прыгожа

    праўда я прасіла, каб апрыходаваць старыя кабачкі...) ну але.. добра і так)

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць