Усяго патроху77

Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?

Блогер «Мерзкий Кокобай» зазірнуў у новую ўстанову «Шаўрма ў піве», якая адкрылася нядаўна на вуліцы Маякоўскага ў Мінску. Гэта ўжо трэці мінскі рэстаран гэтай сеткі, два іншыя знаходзяцца на вуліцы Жукоўскага і праспекце Газеты «Правда».

Адметнасць гэтых кебабных — выраб шаўрмы ў піўным соусе. Яе і прадэгуставаў блогер, прыхапіўшы таксама заадно «Актоберфэстаўскую» з каўбаскамі ў гарчыцы.

Дзве порцыі шаўрмы былі памеру XL і каштавалі 11 рублёў за 490 грамаў. Уражанні ж ад смаку неадназначныя.

«Шава з каўбаскамі пад лёгкім гарчычным соусам эмоцый моцных не выклікала. Скручаная добра, памідор і марынаваны агурочак на месцы, мяса скача ў балансе з гароднінай, соусы ручаём па вусах.

У фірмовай цёмны соус дражджамі ў нос не аддае, рэдзенькі такі, з яркай піўной слодыччу блізка да дэсертнай шаўрмы.

Скажу прама: нездарма спалілі бензін. Спалучэнне гарманічнае, курыцы запхнулі сумленна, без вядра капусты, па-беларуску напхалі трошкі бульбы, лаваш — мяккі, без скарыначкі, недатрымалі. Я б яшчэ рызыкнуў. Гарачая — так, сакавітая, хрумсткі лаваш абвяргаю», — падсумаваў дэгустатар.

Чытайце таксама:

У цэнтры Астраўца згарэў пункт продажу шаўрмы ВІДЭА

«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях

Топ-10 найбуйнейшых сетак грамадскага харчавання ў Беларусі 

Каментары7

  • sdf
    26.09.2023
    Пакаштаваў шавурму - дрэнь. 
  • Цім
    26.09.2023
    У Тбілісі шаўрма смачная. І вельмі вострая, таму раю трымаць у другой руцэ якое-небудзь пітво. Канешне, трэба ведаць "надзейныя" ўстановы :)
  • дочка Максима Дизайнера
    26.09.2023
    шаурма адносна неблагая страва сама па сабе - гародніна, мяса, лаваш
    і робіцца адносна проста
    але мы робім дома) дарэчы рабілі вось не далей, як сёння)
    проста ты ведаеш, што кладзеш. не дадаю ні маянез, ні нешта падобнае

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць