Грамадства11

Гарадзенца асудзілі за публікацыю звестак пра сем'і супрацоўнікаў РАУС пасля бытавога канфлікту з імі на лесвіцы

Паўла Голава асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч. 2 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках) і арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэкса.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Дакладны тэрмін невядомы, але мужчыну вызвалілі з-пад варты, бо да суда ён знаходзіўся пад вартай і цалкам адбыў прызначаны тэрмін. Таксама ён мусіць выплаціць штраф, яго памер таксама невядомы, піша «Вясна».

Вырак агучыў у судзе Кастрычніцкага раёна суддзя Віталь Лабоцкі. Ён прызнаў Голава вінаватым у тым, што той размясціў у тэлеграм-чаце інфармацыю пра супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС Гродна, якія «могуць арганізоўваць правакацыі, канфліктныя сітуацыі ці аператыўнае назіранне, а таксама адбіраць у дзяцей тэлефоны».

Павел прызнаў віну часткова. Ён распавёў пра бытавы канфлікт на лесвічнай пляцоўцы з дзвюма сем'ямі — чатырма супрацоўнікамі РАУС, якія жывуць з ім у адным доме.

Сітуацыю здымаў на тэлефон сын Голава, гэта не спадабалася супрацоўнікам РАУС, таму, калі тэлефон упаў на падлогу, адзін з іх паспрабаваў яго забраць. Голаў звярнуўся ў міліцыю, але, калі не атрымаў даных пра разгляд заявы, размясціў відэазапісы канфлікту і фотаздымкі ўдзельнікаў у чаце.

Вядома, што ў Голава двое дзяцей.

Каментары1

  • Бубзел
    28.09.2023
    Соседство в доме с "биларускай милицыей" - это хуже, чем окна первого этажа с видом на мусорку.

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць