Улада

Урад ухваліў канцэпцыю праекта стварэння дзелавога гандлёвага цэнтра ў Мінску

Урад ухваліў канцэпцыю праекта стварэння дзелавога гандлёвага цэнтра ў Мінску на плошчах аб’яднання «Белрэсурсы»,

паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 11 снежня дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Аляксандр Ліхачэўскі.

Паводле яго слоў, канцэпцыя праекта была распрацаваная спецыялістамі «Белрэсурсаў» і Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Мяркуецца, што гандлёвы цэнтр размесціцца на вул. Казінца.

Зацікаўленасць ва ўдзеле ў гэтым праекце праявілі «Беларуснафта», Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў, Калінкавіцкі завод бытавой хіміі, «Мазырдрэў», «Рэчыцадрэў», «Купалінка» і шэраг іншых прадпрыемстваў.

«Нам неабходна такая пляцоўка аптовага і дробнааптовага гандлю, каб суб’екты малога прадпрымальніцтва атрымалі магчымасць доступу да ўсёй гамы прадукцыі спажывецкага прызначэння і яе наступнай рэалізацыі як унутры краіны, так і за яе межамі», — адзначыў Ліхачэўскі.

У рэгіёнах ужо працуюць пляцоўкі дробнааптовага гандлю таварамі. У кастрычніку выстава‑кірмаш беларускіх тавараў адкрыта на Мінскім аптовым рынку. Паводле інфармацыі Ліхачэўскага, тут рэалізавана прадукцыі на суму каля 75 млн. рублёў.

Для павышэння эфектыўнасці пляцоўкі на рынку прынята рашэнне замяніць неэфектыўна працуючыя прадпрыемствы «Беллегпрама» іншымі прадпрыемствамі. У прыватнасці, вызваленыя гандлёвыя месцы мяркуецца аддаць Барысаўскай швейнай фабрыцы, ААТ «Рэчыцкі тэкстыль» і Барысаўскаму хрустальнаму заводу.

Падводзячы папярэднія вынікі работы прадпрыемстваў з прадпрымальнікамі, Ліхачэўскі адзначыў, што доля малога бізнесу ў рэалізацыі тавараў айчынных вытворцаў па выніках маніторынгу за першы тыдзень снежня павялічылася да 11,4%.

У лістападзе доля малога бізнесу ў рэалізацыі складскіх запасаў склала 9,9%, у кастрычніку — 8,3%, у верасні — 8%. «Можна смела гаварыць, што ў Беларусі захоўваецца станоўчая дынаміка рэалізацыі тавараў суб’ектамі малога прадпрымальніцтва», — падкрэсліў кіраўнік дэпартамента.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць