Свет66

Расію не абралі пастаянным чальцом Рады ААН па правах чалавека

Генеральная асамблея ААН у аўторак не падтрымала абранне Расіі чальцом Рады Арганізацыі па правах чалавека, нягледзячы на ​​разгорнутую ёю ў апошнія тыдні кампанію, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Сярод 15 чальцоў Рады ААН па правах чалавека на 2024-2026 гады, якіх абрала Генасамблея, Расійскай Федэрацыі няма.

З еўрапейскіх дзяржаў там будуць Албанія, Балгарыя, Францыя і Нідэрланды. Расія спаборнічала менавіта з Албаніяй і Балгарыяй за два месцы ў Радзе, зарэзерваваныя для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У мінулым месяцы стала вядома, што РФ распаўсюджвае сярод дзяржаў — сябраў ААН дакумент з заклікам падтрымаць яе абранне ў склад Рады па правах чалавека.

Ва ўкраінскім МЗС тады заявілі, што прасоўваннем сваёй кандыдатуры Расія спрабуе даказаць, што «можа працягваць беспакарана груба парушаць правы чалавека, здзяйсняць ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці».

Нагадаем, 7 красавіка 2022 года Генеральная асамблея ААН падтрымала рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расійскай Федэрацыі ў Радзе ААН па правах чалавека. Пасля гэтага рашэння РФ зрабіла заяву аб сваім «добраахвотным выхадзе» са складу Рады.

Каментары6

  • Нерон
    10.10.2023
    А почему Израиля там нет? Они же вон утюжат жилые кварталы глазом не моргнув и никто даже слова не скажет! Причём эти территории даже ООН признает оккупироваными.
  • Куцейна
    10.10.2023
    России сейчас не хватало только ещё и в этой Раде чалиться… Своих проблем хватает.
  • За Свабоду!
    10.10.2023
    Нерон, Таму, что  Израиль гэта ахвяра агрэсіі, ябацькавывх і рускамірскіх братоў па тэрору тэрарыстаў з Хамас. Законая ўлада Палестыны на чале з Абасам на Заходнем Беразе Іардану не забівае ізраільцян і нармальна жыве.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон7

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне1

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?19

Падчас ізраільскіх удараў загінуў дарадца аяталы Хаменеі, які летась прылятаў у Мінск1

У Мінесоце напалі на дамы двух палітыкаў-дэмакратаў, ёсць ахвяры7

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе8

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»29

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты12

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць