Ежа88

Новае мінскае кафэ прапаноўвае наведвальнікам кілаграмовы сырнік

У верасні ў Мінску на Камсамольскай вуліцы адкрылася новае моднае месца Place, якое пазіцыянуюць як «буцік-кафэ». Сярод незвычайных прапаноў — сырнік вагой адзін кілаграм, які падаюць з пяццю рознымі соусамі.

Скрыншот відэа ў тыктоку @anastasia_psevkina

Каштуе сырнік-велікан 55 рублёў. Але проста на месцы яго немагчыма замовіць — трэба зрабіць заказ за гадзіну да планавага візіту. Кілаграмовы сырнік ёсць толькі ў меню сняданкаў, якія гасцям гатуюць з 9 да 12 гадзін штодня.

Гіганцкі сырнік паказала ў тыктоку адна з мінскіх блогерак — за два дні відэа набрала больш за 370 тысяч праглядаў і 20 тысяч лайкаў. У каментарыях жартуюць: «Дзяўчынка на спатканні: мне толькі салацік, я не галодная. Жанчына: кілаграм сырніку, калі ласка». Канешне, беларусы не былі б беларусамі, калі б не абурыліся тым, што кілаграмовым зрабілі сырнік, а не дранік.

@anastasia_psevkina А Вы бы съели? #обзорыминск #кафеминск #едаминск #рестораныминск #блогерминск ♬ Je veux - Zaz

У апісанні Place падкрэсліваецца, што гэта — унікальнае кафэ з двума шэф-кухарамі. Іх нават называюць «творчымі геніямі». Госці могуць назіраць за гатоўкай страў. А шэф-кухары гатовы расказаць пра гісторыю кожнай стравы і падзяліцца кулінарнымі сакрэтамі.

Каментары8

  • дочка Максима Дизайнера
    11.10.2023
    Дизайнер, тое самае напісала - што гэта не сырнік-велікан, а невялікая звычайная запяканка па кошце ўдвая даражэй. дык чамусьці не прапусцілі... ці гэта вы скралі мой каментар?
  • Максим Дизайнер
    11.10.2023
    дочка Максима Дизайнера, 

    Какой вдвое?Беларуские барыги меньше чем с 400% накрутки работать не будут. 30 лет одно и то же. Драники из деревянной будки на улице по 15-20 рублей продают.
  • Boba
    11.10.2023
    Максим Дизайнер, жри блины с лопаты, на руских гуляньях. в чем проблема?

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць