Меркаванні33

«Могуць прыставіць пісталет да скроні — ніхто і не заўважыць»

Касір аднаго з абменнікаў «Беларусбанка» расказвае пра асаблівасці працы, звязаныя з бяспекай.

Пра асаблівасці працы касіраў у абменніках, звязаныя з бяспекай, для НН расказаў Яўген П., касір аднаго з абменнікаў «Беларусбанка»:

— Што ўяўляе сабой сістэма бяспекі абменніка?

— У кабінцы ўсталяваныя металічныя дзверы з дзвюх пласцін (у кватэрах — адна), якія зачыняюцца на чатыры абарота, тоўстае шкло, якое як быццам бы павінна выратаваць ад сталяніны. Але лепш не правяраць…

У большасці абменнікаў усталявана сігналізацыя, пасродкам якой адбываецца сувязь з міліцыяй. Але ў адной з кабінак, дзе я працаваў — у адным з мінскіх супермаркетаў, — я бачыў і аўтаномную сігналізацыю. Гэта значыцца,

калі я націсну кнопку, ніхто не прыедзе па дапамогу. Сігналізацыя проста запішчыць. На гук павінен прыбегчы ахоўнік. Адзін. Але ці дапаможа ён, калі рабаўнікоў некалькі?..

— Касіры маюць права выходзіць з кабінкі? Напрыклад, у прыбіральню.

— У тым самым супермаркеце ў вызначаны час падыходзіў ахоўнік. Я выходзіў, а ён заставаўся чакаць каля кабінкі. У іншых абменніках кабінку трэба здаваць на сігналізацыю, як кватэру. Калі вяртаюся — здымаю з аховы, заходжу, а пасля ўключаю ахову знутры.

— А калі нехта па дарозе ўдарыць ці ўжыве электрашокер, адбярэ пульт і ўскрые абменнік?

— Вось у гэтым і асноўная праблема… Трэба разлічваць толькі на сваю асцярожнасць.

Але ці патэлефануе нехта ў міліцыю, калі ўбачыць незнаёмца ў абменніку, мне будзе ўжо няважна — мяне ж ужо заб’юць…
Яшчэ могуць прыставіць пісталет да скроні і зайсці разам са мной. Наўрад ці нехта зверне на гэта ўвагу.

— Калі, напрыклад, унутры нешта загарэлася і пачаўся пажар, трэба ратавацца самому ці ратаваць грошы?

— У кабінцы ёсць незгаральныя сейфы, туды за 20–30 секунд можна ўсё схаваць. Інструкцый, дзе было б напісана, што больш істотнае — грошы альбо я, няма. Але

калі я ўратуюся, зразумела, што вяртанне валюты павесяць на мяне.

— Іншая сітуацыя: нехта грукае ў кабінку, што табе трэба рабіць?

— Зірнуць у вочка ў дзвярах, далей праз прыёмнік грошай узяць пасведчанне. Асобу трэба праверыць па спецыяльным спісе людзей, якія маюць права доступа ў кабінку. Ні пажарнага, ні міліцыянта, ні электрыка не пусцяць. Ім можна адчыніць дзверы толькі, калі будзе спецыяльнае пасведчанне, выпісанае дырэктарам банка.

— Ці здараліся ў тваёй практыцы нейкія надзвычайныя здарэнні?

— Я тады працаваў у абменніку ў адным з медцэнтраў. Каб не цягаць з сабой ключы, мы здавалі іх мясцовай ахове. Падыходжу да ахоўніка, а ён кажа: «Дык ужо ўзяў нехта ключы!» У мяне ўнутры ўсё аж перавярнулася. Пабег да кабінкі, а там калега сядзіць. Ён нешта пераблытаў і вырашыў, што павінен працаваць у той дзень. Вось і прыйшоў на маё працоўнае месца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын11

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны2

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання12

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын11

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць