Свет1515

Ізраіль эвакуюе цэлы горад. Такое адбываецца ўпершыню ў гісторыі дзяржавы

Сдэрот — ізраільскі горад з насельніцтвам каля 30 тысяч чалавек, якія займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай. Ён пабудаваны ў пачатку 1950-х гадоў у рамках асваення пустыні і месціцца за некалькі кіламетраў ад паўночнай мяжы сектара Газа.

Ізраільцяне вязуць свае рэчы падчас эвакуацыі з горада Сдэрот на поўдні Ізраіля, 15 кастрычніка 2023 г. Урад у нядзелю пачаў добраахвотную эвакуацыю з горада, размешчанага недалёка ад мяжы з сектарам Газа, напярэдадні наземнага наступу на тэрыторыі Палесціны. Фота: Ariel Schalit / AP Photo

Намеснік мэра горада Элад Калімі распавёў ў інтэрвʼю Times of Israel, што блізу дзвюх трацін насельніцтва ўжо эвакуяваныя, яшчэ некалькі тысяч пакінуць Сдэрот у хуткім часе, піша ВВС.

З 7 кастрычніка на горад прыйшлося 75 ракетных удараў з боку Газы. Адна з ракет разарвалася ў Сдэроце ў нядзелю.

Беспрэцэдэнтная для Ізраіля эвакуацыя насельніцтва ідзе пры падтрымцы ўрада краіны. Людзей размяшчаюць у гатэлях Тэль-Авіва, Ерусаліма і Эйлата.

Паводле ацэнкі віцэ-мэра, адмовяцца ад эвакуацыі прыкладна 10% жыхароў, гэта значыць, тры тысячы чалавек.

«Ёсць шмат людзей, якія адчуваюць сябе так жа, як я, і якія кажуць, што вы не выцягнеце мяне з майго дома, — кажа адна з такіх жыхарак Аелет Шмуэль. — І плюс да таго, куды мы збіраемся ісці? Я павінна ехаць у Тэль-Авіў? Дык яны [баевікі] таксама туды збіраюцца».

Каментары15

  • Сервіз Мадонна з ГДР
    15.10.2023
    Брр, Это другое (c). Беларусікі дагэтуль не зразумелі, што Ізраіль - ДНР і ЛНР у якіх атрымалася. Не дай Бог нам стацца палестынцамі на сваей зямлі, аб чым мараць Бондаравы і Лукашэнкі 
  • Монарэльс
    15.10.2023
    Брр, з чаго вы ўзялі, што нашчадкі ў Газе, а не ўліліся ў 20% насельніцтва Ізраіля, якое скаладаюць арабы. Арабы, якія выбралі шлях цывілізацыі, а не нялюдзкай дзікасці
  • Приз
    15.10.2023
    Брр, а что там было до палестинской вёски ? Арабов там вообще не было, налетели, отхватили весь север Африки, уничтожили всю цивилизацию, науки, культуру там, где теперь Турция, разрушили и разграбили Египет, сожгли Александрию. Да что там говорить, эволюция их не коснулась, какими были, такими и остались. Назад в Междуречье и Аравию !

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта28

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта28

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць