Грамадства11

Што цяпер з адпачынкам у Егіпце, які мяжуе з Ізраілем і сектарам Газа

Пацікавіліся, як вайна ў Ізраілі і сектары Газа паўплывала на адпачынак у Егіпце. Ці бяспечна туды ляцець, ці можна вярнуць грошы і якія экскурсіі адмянілі?

егіпет туры
Фота: Getty Images/David Sacks

Колькі каштуе і што з экскурсіямі

Егіпет — адна з нешматлікіх краін, куды можна даляцець з Мінска без перасадак, таму гэты кірунак карыстаецца даволі вялікім попытам сярод беларусаў.

Цэны на 10-дзённыя туры для сям'і з двух дарослых і 7-гадовае дзіця пачынаюцца з 2400 даляраў. Бліжэйшыя даты вылету з Мінска на 23 і 25 кастрычніка, паведамілі нам у адной з турыстычных кампаній, куды мы патэлефанавалі як звычайныя турысты.

Аднак калі вы хочаце атрымаць адпачынак годнай якасці, то лепей разлічваць на суму ад 3000 даляраў.

У іншым турагенцтве кажуць, што калі разглядаць адпачынак з дзіцём, то лепей ехаць у Хургаду. Там 10-дзённы адпачынак на сям'ю з трох чалавек абыдзецца ў суму ад $2825. Пражыванне ў чатырохзоркавых гатэлях непадалёк ад першай берагавой лініі будзе каштаваць ад $2910. А адпачынак у такіх жа гатэлях з аквапаркам — 3050-3500 даляраў.

хургада егіпет туры
Хургада, Егіпет. Фота: Getty Images/Anton Petrus

Паліўны і іншыя зборы ўключаны ў агульны кошт пуцёвак. Пералёт з Мінска ў Егіпет займае каля 7 гадзін.

Выглядае, што вайна ў Ізраілі і сектары Газа, якія паблізу, ніяк не ўплывае на адпачынак у суседнім Егіпце (прынамсі ў турфірмах не папярэджваюць пра нейкія рызыкі), але гэта не зусім так.

Цяпер не магчыма будзе патрапіць з Егіпта на экскурсію ў Іерусалім і Іарданію.

Ці ёсць альтэрнатыва Егіпту і ці вернуць грошы пры форс-мажоры

У адным з турагенцтваў распавялі, што ніякіх змен няма, самалёты лётаюць, як і раней. Дый, кажуць, альтэрнатывы егіпецкаму адпачынку асабліва няма. Маўляў, у Турцыі ўжо не так спякотна, а ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах цэны значна вышэйшыя.

У іншай агенцыі паведамілі, што попыт на Егіпет стабільны, тым больш на перыяд асенніх школьных канікул. Пры гэтым прызналіся, што цэны крыху знізіліся.

Фота: Getty Images/tomch

Што тычыцца гарантый бяспекі, то ў абодвух выпадках нас запэўнілі, што ніякіх змен у сувязі з вайной у суседніх з Егіптам краінах — няма. Як і тых, хто праз вайну вырашыў адмовіцца ад адпачынку.

Аплачваць поўны кошт адпачынку трэба не пазней за 11 працоўных дзён да вылету. Пры гэтым, калі сітуацыя абвострыцца, але самалёты працягнуць лётаць, то адмовіцца ад аплачанага адпачынку без грашовых страт будзе немагчыма — сказалі нам у абодвух выпадках.

А вось калі ўжо самалёты лётаць не будуць, то турагенцтва прапануе замяніць адпачынак на іншы, замарозіць аплачаныя грошы да вашай наступнай паездкі, або будуць разглядаць варыянты вяртання патрачаных сродкаў.

«Яшчэ ніхто не адмовіўся»

Крыху іншую інфармацыю «Нашай Ніве» распавёў турагент, які працуе ў адным са сталічных агенцтваў.

Па словах суразмоўцы, людзі насамрэч заклапочаныя тым, што краіна, у якую яны збіраюцца на адпачынак, мяжуе з Ізраілем і сектарам Газа.

«Турысты нават занадта хвалююцца з улікам таго, што самалёт не ляціць над Ізраілем», — кажа турагент.

Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым ён адзначае, што ніхто з тых, хто ўжо набыў раней туры, не адмовіўся ад падарожжа, бо гэта панясе фінансавыя страты.

Цэны на адпачынак у Егіпце на фоне вайны крыху знізіліся, але адбываецца гэта за кошт іншых краін, а не Беларусі, тлумачыць турагент.

«Нашы людзі ўжо стаміліся ад усяго, таму ўсё адно гатовыя ляцець у адпачынак».

Сярод альтэрнатыў егіпецкаму адпачынку суразмоўца называе ААЭ.

«Можна знайсці варыянты ў Эміратах па цане Егіпта, але мора там будзе горшае, ды і ў гатэлях забаўляюць турыстаў там не так, як у Егіпце».

Каментары1

  • Мойша
    17.10.2023
    Ехаць да муслімаў у адпачынак зараз гэта здрада!!!

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →