Кіно77

«Востраў. 2029». Літоўцы знялі антыўтопію пра будучыню адносін з Беларуссю

Літоўскія кіношнікі знялі серыял «Востраў. 2029» (Sala. 2029). У васьмі серыях нашы суседзі пафантазіравалі, што будзе, калі да Беларускай АЭС дадаць вайну ў Еўропе і літоўскую глыбінку, а потым праварыць гэтую сумесь цягам некалькіх гадоў. Атрымалася цікавая, хаця і крыху просценькая антыўтопія на адзін вечар.

Скрын з трэйлера серыяла

Мы ў невялічкім горадзе. Верагодна, недалёка Беларусь, бо нам часам дэманструюць дым з труб буйнога прадпрыемства — мяркуючы па кантэксце, гаворка мусіць быць пра АЭС у Астраўцы. Але ж поле дзеяння — Літва, і героі — літоўцы.

Перш за ўсё гэта муж і жонка, якім не па статусе марнець у гэтай глухмені: яна — навукоўка, ён — дастаткова разумны чалавек, каб ладзіць сваё расследаванне вакол падзей у раёне. А расследаваць тут ёсць што, бо каля АЭС знаходзіцца сакрэтная база расійскіх вайскоўцаў, і нам намякаюць, што там адбываецца нешта дрэннае.

На двары 2029-ты, але мігранцкі крызіс усё яшчэ цягнецца, і, відаць, еўрапейскія палітыкі схіляюцца да радыкальных рашэнняў накшталт сцяны на мяжы з Беларуссю — згадайце трампаўскую сцяну на мяжы з Мексікай. Нам пакажуць літоўскіх памежнікаў, якія спадзяюцца, што калі на мяжы паставяць гэтую сцяну, то працы ў іх стане менш. Але ж адзін з іх няшчыры ў хваляванні за мяжу, бо супрацоўнічае з мясцовымі кантрабандыстамі, хаця і спрабуе вырвацца з гэткай працы. Мігранты ў серыяле таксама з'явяцца, у тым ліку і ў ролі ахвярнага казла.

У гэтым свеце, дзе кожны выжывае як можа, сітуацыя абвастраецца яшчэ больш. Пачынаецца ўсё адносна нявінна: у навукоўкі дохнуць куры. Яна падазрае, што рэч ва ўгнаеннях суседа-пчаляра, але і той у разгубленасці, бо ў яго паміраюць пчолы. Станцыя чамусьці пачынае свяціцца зялёным, сувязь у раёне прападае, у зямлі з’яўляюцца трэшчыны, і ўрэшце наваколле проста затапляе. На станцыі здарылася катастрофа, трэба бегчы, але як гэта зрабіць, калі навокал вада?

Дзеянне ў «Востраве» развіваецца няспешна, часам і занадта павольна. Стваральнікі серыяла выкарыстоўваюць мінімум лакацый: вясковыя прасторы, адзін ці некалькі старых будынкаў з яўна савецкім мінулым і дамкі рознай ступені захаванасці — і мінімум мантажу. Вынікам стала адсутнасць эмацыйных кадраў, як гэта бывае ў фільмах-катастрофах.

Скрын з трэйлера серыяла

Сцэнар «Вострава» не спрыяе разважанням ды аналізу, героі ў ім нешматслоўныя і няздольныя на яркія дыялогі. Часам чакаеш ад іх большай эмацыйнасці — напрыклад, перад пагрозай зняволення. З іншага боку, і такія серыялы, без прэтэнзій на вялікую глыбіню, таксама маюць права на жыццё, тым больш што закладзеная ў сцэнар сюжэтная лінія насамрэч арыгінальная — антыўтопія на беларускай мяжы. Здаецца, гэтая лінія і ёсць тое, што робіць серыял у цэлым прыдатным для таго, каб патраціць на прагляд вольны вечар, калі няма лепшай альтэрнатывы. Але ж хацелася б лепш разумець матывацыю герояў, чаму яны робяць тыя ці іншыя ўчынкі. Напрыклад, навошта адна з галоўных гераінь хоча збегчы з горада яшчэ да патопу? 

Займальна і сумна, што літоўцы вырашылі размясціць антыўтопію менавіта на беларускай мяжы, што звязалі яе з аб’ектам у нашай краіне — АЭС у Астраўцы — і з мігранцкім крызісам, за які адказныя беларускія ўлады. Яшчэ больш сумна, што нашы суседзі дапускаюць думку, што ў 2029-м ім давядзецца адгароджвацца ад Беларусі сцяной і збягаць ад расійскіх вайскоўцаў з іх сакрэтнымі місіямі на літоўскай тэрыторыі. Хацелася б верыць у іншую будучыню.

На сёння выйшла шэсць з васьмі эпізодаў серыяла. Іх можна паглядзець на сайце літоўскай платформы-вытворцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Рэжысёр Кашперскі — пра новы серыял, «Беларусьфільм» як хорар і жонак кітайскіх міністраў

10 перспектыўных серыялаў гэтай восені

Якім стане свет, калі кожны атрымае базавы даход, а руцінную працу будзе выконваць штучны інтэлект? Адказы шукае фільм «Пасля працы»

Каментары7

  • Адам Иосифович
    23.10.2023
    Тупая пропаганда, авторы которой видели Беларусь разве что через эту самую границу. Вообще-то это метафора фрустрации Литвы, которую заставили закрыть свою АЭС и соседи тем временем открыли свою. Тут даже ничего личного, если бы открыли в Калининградской области или Польше, возможно даже в Латвии, реакция была бы такая же. Литовцы почти всех соседей недолюбливают. 
  • Дзядзька ў Вільні
    23.10.2023
    "Крыху просценька"? Значыць, сцэнар пісаў Алесь Белы.
  • Litvin
    23.10.2023
    Летувісы знялі самі свае страхі

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі5

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора6

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае4

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ62

У Трампа выявілі хранічнае захворванне9

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі9

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе3

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі5

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць