Грамадства2727

Расійскаму блогеру Кацу ўручылі сімвалічны «пашпарт свабоднай дэмакратычнай Беларусі»

У адрозненне ад «пашпарта новай Беларусі», прапанаванага дэмсіламі ў якасці альтэрнатыўнага праязнога дакумента і пасведчання асобы, гэты праект на такі статус не прэтэндуе.

Тарас Сякерка і Максім Кац. Фота: «Позірк»

Расійскі апазіцыйны палітык і вядомы ютуб-блогер Максім Кац на творчай сустрэчы ў Берліне 21 верасня атрымаў сімвалічны «пашпарт грамадзяніна свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь».

«Пашпарт» ёсць праектам актывіста беларускай дыяспары ў Германіі Тараса Сякеркі. «Гэта творчы праект, які я арганізаваў у лістападзе 2020 года, калі распачала працу альтэрнатыўная амбасада свабоднай і дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь у Германіі. У Максіма Каца пашпарт пад нумарам 319», — паведаміў ён «Позірку».

Ідэя праекта, паводле слоў Сякеркі, заключаецца ў тым, што «кожны чалавек на Зямлі, незалежна ад веравызнання і колеру скуры, калі ён не падтрымлівае дыктатуру Лукашэнкі», мае права «атрымаць пашпарт і стаць грамадзянінам свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь».

«Я выдаваў пашпарты бясплатна, калі нехта хацеў зрабіць данат — рабіў гэта. Галоўная ідэя пашпарта — паказаць, што большасць людзей не падтрымліваюць дыктатуру», — патлумачыў актывіст.

Акрамя Каца, гэтыя «пашпарты» маюць беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, суаўтар медыяпраекта Nex­ta Сцяпан Пуціла, лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, спявачка Вераніка Круглова, пісьменнік Саша Філіпенка ды інш.

У адрозненне ад «пашпарта новай Беларусі», прапанаванага дэмсіламі ў якасці альтэрнатыўнага праязнога дакумента і пасведчання асобы, гэты праект на такі статус не прэтэндуе.

«Амбасада свабоднай і дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь у Германіі» ўяўляе сабой вагончык — інфармацыйны цэнтр у берлінскім Трэптаў-парку, праз дарогу ад будынка афіцыйнай беларускай амбасады.

Каментары27

  • Што за халопы?
    23.10.2023
    ну ня могуць беларусы, нават тыя хто выехалі, абыйсціся бяз расейскіх лібарльных імперцаў
  • Хмм
    23.10.2023
    Да уж, нашли кому..
  • ай
    23.10.2023
    ну не можа раб не лізнуць свайму гаспадару. дзесяткі тысяч беларусаў могуць стаць нелегаламі з-за пратэрмінаваных пашпартоў, а гэтыя замест таго каб хоць як дапамагчы, вырашылі адзін з першых экзэмпляраў выдаць расійскаму псеўдалібералу. як жа баяцца яны адвязацца ад усяго расейскага і перарэзаць маскоўскую пупавіну. адзін калгаснік лётае ў крэмль па першаму выкліку ледзь не кожны тыдзень для зацвярджэння і ўзгаднення ўсіх сваіх дзеянняў. гэтыя такама вырашылі не адставаць, і па старой халуйскай традыцыі ўсё самае першае і лепшае спачатку павінен ацаніць, хтосьці з расеі.

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць