Агульная колькасць палітвязняў складае 1485 чалавек.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 15 чалавек.
Гэта Вольга Стаброўская, Ала Зуева, Аксана Ляўшова, Аляксандр Каралёў, Дзмітрый Ляўковіч, Аляксей Ярашэвіч, Сяргей Шымко, Аляксандр Доўгаль, Арцём Лапікаў, Алена Міхалюк, Аляксей Цыпілеў, Павел Каралевіч, Дзмітрый Ілюкевіч, Аляксандр Лагута, Раман Маханькоў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, за ўвесь час з улікам тых, хто вызваліўся, колькасць палітвязняў у Беларусі афіцыйна складае 2700 чалавек, але рэальныя лічбы куды большыя.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары