Свет22

«Людзі нават пра бунт вагнераўцаў забыліся. Забудуць і гэта». Што пра антысеміцкі пагром у Махачкале думаюць у Крамлі?

Выданне «Медуза» распытала ў сваіх дзвюх крыніц, блізкіх да Крамля, а таксама ў суразмоўцы, блізкага да кіраўніцтва партыі «Адзіная Расія», як у гэтых колах успрымаецца ўчарашні пагром, зладжаны ў аэрапорце Махачкалы. Паводле іх сведчанняў, рэакцыя там — «поўны аўрал», «шок» і «ахтунг».

Аэрапорт у Махачкале 29 кастрычніка 2023 года. Фота: AP

Са слоў адной з крыніц, блізкіх да Адміністрацыі прэзідэнта Расіі,

у самым пачатку антысеміцкіх выступленняў на Каўказе чыноўнікі і паліттэхнолагі перасылалі адно аднаму відэа, у якіх жыхары Дагестана «шукаюць яўрэяў» «дзеля прыколу». І толькі нядзельным вечарам, калі пачаліся беспарадкі ў аэрапорце, супрацоўнікам пуцінскай Адміністрацыі «стала ясна, што да прыколу гэта мала падобна».

Суразмоўцы «Медузы» кажуць, што, хутчэй за ўсё, афіцыйна ў арганізацыі пагромаў абвінавацяць украінскія спецслужбы. Разам з тым крыніца «Медузы», якая працавала ў паўнамоцным прадстаўніцтве Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі, каментуючы падзеі ў Махачкале, выказала здагадку, што

такую маштабную акцыю з нагоды падзеі, не датычнай непасрэдна Дагестана, складана было б правесці без удзелу прадстаўнікоў мясцовага палітычнага істэблішменту. Крыніца мае на ўвазе людзей, незадаволеных кіраўніком рэспублікі Сяргеем Мелікавым.

Цяпер у Крамлі нібыта ўпэўненыя, што сілавікі «прамаргалі гісторыю ў Дагестане» і недастаткова «працавалі з насельніцтвам па тэме антысемітызму», кажуць крыніцы «Медузы». Але ФСБ і іншыя сілавыя структуры, у сваю чаргу, абвінавачваюць у тым, што здарылася, менавіта Крэмль:

«Міжнацыянальныя адносіны — іх тэма, тут важная прафілактыка, праца з аўтарытэтнымі ў асяроддзі лідарамі меркаванняў, недапушчэнне ўплыву непажаданых персанажаў. А калі гэтага няма — пажар».

Ніводная з крыніц «Медузы» не чакае сур'ёзных кадравых перастановак па выніках пагромаў на Паўночным Каўказе, бо падчас вайны не да ўнутраных разборак. Два суразмоўцы, блізкія да Крамля, упэўненыя, што Крамлю ўдасца «купіраваць негатыўны эфект» ад падзей у аэрапорце Махачкалы з дапамогай прапаганды.

Іншы суразмоўца прызнае, што падзеі на Паўночным Каўказе могуць стварыць некаторыя рытарычныя цяжкасці для палітычнага блока Крамля ў кантэксце прэзідэнцкай кампаніі 2024 года. Паводле яго ацэнкі, цяпер Пуціну будзе складаней казаць пра «нацыянальную згоду» і «мірнае суіснаванне народаў» Расіі. Аднак крыніцы сумняваюцца, што гэта стане сур'ёзнай праблемай: «[Людзі нават] пра бунт вагнераўцаў забыліся. Забудуць і гэта».

Каментары2

  • Цім
    30.10.2023
    ванькі ўсё схавают, схавают і прапаганду пра яўрэйскія пагромы.
  • Лол
    30.10.2023
    Крэмль можа колькі заўгодна спадзявацца што гэта забудзецца. Сэнс не ў гэтым, а ў тым, што нават такая дробна падрыхтаваная ФСБ акцыя мясцовай гапаты, маментальна выйшла з-пад кантролю і скончылася забойствам сілавіка. Гэта азначае, што Каўказ як раскалённая патэльня.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць