Свет

Аэрапорт Махачкалы закрылі мінімум да аўторка

Спачатку паведамлялася, што ён будзе закрыты да 6 лістапада.

У сувязі са «стабілізацыяй сітуацыі» ў аэрапорце Махачкалы Расавіяцыя скараціла перыяд часовага закрыцця аэрапорта адразу на шэсць дзён, да 31 кастрычніка. Пра гэта ведамства напісала ў сваім тэлеграм-канале, як піша РБК.

«Перыяд часовага закрыцця аэрапорта Махачкалы для прыёму паветраных суднаў будзе доўжыцца папярэдне да 02:59 (па маскоўскім часе) 31 кастрычніка. Падкрэсліваем: адкрыццё аэрапорта адбудзецца толькі пасля пільнай праверкі праваахоўнымі органамі аэравакзала, аэрадрома і прылеглай тэрыторыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней у Расавіяцыі казалі, што аэрапорт будзе закрыты да 02:59 мск 6 лістапада. Пры гэтым тады ў ведамстве таксама ўдакладнілі, што гэта папярэдняя інфармацыя.

Праца аэрапорта была парушаная з-за дзеянняў натоўпу, які сабраўся перад будынкам паветранай гавані на фоне прылёту рэйса з Ізраіля. Пасля прарыву на тэрыторыю аэрапорта людзі акружылі самалёт, да месца інцыдэнту прыбыў спецназ. У 22:10 урад Дагестана паведаміў, што ў аэрапорце працуюць сілавікі, а сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Праз яшчэ 10 хвілін аэрадром быў вызвалены ад старонніх.

Падчас пратэстаў пацярпелі 20 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў паліцыі і цывільных асоб, паведамляла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Двое з пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

СК Расіі распачаў крымінальную справу паводле арт. 212 КК Расіі — масавыя беспарадкі. МУС паабяцала ўстанавіць асобы ўсіх удзельнікаў няўзгодненай акцыі, а таксама тых, хто падбухторваў да распальвання міжнацыянальнай варожасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?21

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам1

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця72

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?21

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць