Свет11

Егіпет адкрыў пункт пропуску для эвакуацыі з сектара Газа

КПП Рафах на мяжы Газы і Егіпта адкрыўся для эвакуацыі замежнікаў і параненых. З сектара Газа выехалі дзясяткі чалавек з замежнымі пашпартамі.

Людзі пераходзяць на егіпецкі бок мяжы з сектарам Газа, Рафах, 1 лістапада 2023 г. Фота: Hatem Ali / AP Photo

Егіпет упершыню адкрыў КПП пасля нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль. Адкрыццё КПП адбылося пры садзейнічанні Катара, які заключыў пагадненне паміж Ізраілем, Егіптам і Хамасам, піша Reuters.

Пагадненне дазволіць уладальнікам замежных пашпартоў і некаторым цяжкапараненым людзям пакінуць Газу. Паводле паведамленняў СМІ, сектар Газа пакіне прыкладна 90 параненых палесцінцаў і каля 450 замежнікаў і асоб з падвойным грамадзянствам.

Як доўга пункт будзе адкрытым, невядома.

КПП Рафах — адзіны памежны пераход з сектара Газа, які не кантралюецца Ізраілем. Яшчэ два КПП у сектары Газа — Эрэз і Керэм Шалом — выходзяць на тэрыторыю Ізраіля і не працуюць. Праз Рафах, у ліку іншага, у сектар Газа паступае гуманітарная дапамога, піша «Медуза».

Каментары1

  • Отто
    01.11.2023
    Иностранцы?
    Не дети, не женщины - иностранцы?
    Чертовы лицемеры.

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай2

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай2

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць