У Гомельскай вобласці шмат сілавікоў і тэхнікі, магчымае перакрыццё дарог
Як паведаміла прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, з 1 да 3 лістапада ў рамках праверкі дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму ў рэгіёне праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні.

Фота ілюстрацыйнае
«Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне сілавых ведамстваў і вайсковай тэхнікі. Магчыма абмежаванне руху транспарту, перакрыццё дарог, абсталяванне блок-пастоў», — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары