Удар быў нанесены ракетамі з пускавых установак «Хаймарс», паведамляюць расійскія СМІ.

Будынак, разбураны ў выніку ўдару 3 лістапада. Фота з мясцовых тэлеграм-каналаў
Удар быў нанесены па будынку сацыяльнага фонду і цэнтра занятасці ў Чаплінцы Херсонскай вобласці. Чаплінка знаходзіцца пад акупацыяй з лютага 2022 года.
Публікуюцца фоты цалкам разбуранага будынка. Расійскія тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што ў выніку ўдару 9 чалавек загінулі, яшчэ 9 былі параненыя.
Абодва бакі канфлікту прыстасоўваюць грамадзянскія аб'екты для размяшчэння вайскоўцаў, што робіць іх аб'ектамі ўдараў.
-
У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехам у Бразілію
-
Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца
-
Колькасць загінулых у Кіеве ўзрасла да пяці чалавек. Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела 12‑гадовай дзяўчынкі
Каментары