Грамадства66

Чыноўнікі пачалі запісваць відэаадказы грамадзянам у тыктоку

Здаецца, у сацсетках набывае папулярнасць новы жанр: абураныя беларусы ў тыктоку скардзяцца на праблему Лукашэнку. Цяпер да гэтага падключыліся чыноўнікі: яны сталі запісваць відэаадказы.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У гэты раз зварот да Лукашэнкі ў сацсеткі выклалі дольшчыкі дома нумар 11 у новым мікрараёне Лядзішча-2 горада Барысава.

— Нас больш за 119 сем'яў, 95% сем'яў шматдзетныя, дзяржаўныя служачыя і людзі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — кажа жанчына ў кадры (у тыктоку яна падпісана як шматдзетная маці са стажам і жонка ваеннага). — Просім вас дапамагчы нам у няпростай сітуацыі. У лістападзе 2021 года мы пачалі будаваць наш дом, забудоўшчыкам якога з'яўляецца кіраванне капітальнага будаўніцтва (ККБ) Барысаўскага раёна. Больш за два гады мы спраўна выконвалі свае абавязацельствы, штомесяц аплачваючы выстаўленыя нам унёскі.

@mnogomama0101 ❗️ОБРАЩЕНИЕ К ПРЕЗИДЕНТУ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ❗️ Просим максимальный репост #лядище-2 #Борисов #беларусь#минск#обращениекпрезидентубеларуси ♬ оригинальный звук - DARYA PRUDNIKAVA

Жанчына сцвярджае, што за два гады ККБ Барысаўскага раёна больш за пятнаццаць разоў пераносіла тэрміны здачы дома. Пры гэтым, яго прадстаўнікі ставілі ўльтыматум: калі нехта не падпіша чарговую дадатковую згоду, то з ім дамову долевага будаўніцтва ўвогуле разарвуць.

— Цяпер наш дом гатовы на 100%, але чарговы перанос здачы дому ККБ Барысаўскага раёна рыхтуецца зрабіць на 27 снежня 2023 года. Шмат каму з нас пасля Новага года не будзе дзе жыць і мы будзем вымушаны ісці на вуліцу.

Жанчына сцвярджае, што дольшчыкі напісалі шмат зваротаў, але на чыноўнікаў яны ніяк не паўплывалі.

За чатыры дні гэта відэа паглядзелі больш за 400 тысяч разоў. Негатыўных каментароў сабралася шмат. Вось так выглядае даволі тыповы: «Купіце гатовыя кватэры. У чым праблема? Я б увогуле гэтыя льготы адмяніў, не хачу, каб з маіх падаткаў камусьці халяўнае жыллё будавалі».

@myborisov #борисов #борисов_беларусь #лядище2 #лядище #дольщики #новостройки #скороновоселье #борисовскийрайон #беларусьсейчас ♬ оригинальный звук - MyBorisov

Але, здаецца, сярод гледачоў былі і чыноўнікі. Бо відэадказ праз два дні запісаў намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Сяргей Бабура. Ён сцвярджае, што той самы дом гатовы на 98% і праца ў ім вядзецца згодна з планам. Чыноўнік паабяцаў, што да канца лістапада дом будзе здадзены. У адным з каментароў пад відэа абураюцца: «Я гляджу толькі для шматдзетных жытло ў Барысаве будуюць. А іншыя людзі як?».

@rki19145n3x ⚡️⚡️⚡️ Первый услышал. В тиктоке распространяется обращение дольщиков - речь про недостроенный дом в микрорайоне Лошица-7. Президент ознакомился. И сегодня же поручил: председателю горисполкома сделать все согласно договору. Дом будет достроен! #люблюбеларусь #мыбеларусь #любимуюнеотдают❤️ #беларусь #нашпрезидент #рек #наместьчемгордиться ♬ оригинальный звук - Любимую_Не_Отдают

Раней з аналагічным зваротам да Лукашэнкі звярталіся дольшчыкі дома ў сталічным мікрараёне Лошыца-7. Пасля гэтага Лукашэнка вырашыў паказальна разабрацца і званіў мэру Мінска, каб дом дабудавалі. Пазней людзі выклалі ў тыктоку відэападзяку з хэштэгамі #любимуюнеотдают і #нашпрезидент. Трэба адзначыць, што акаўнт жанчыны, якая апублікавала відэа (яна ж і прамаўляе ў кадры) цалкам складаецца з рэпостаў прапагандысцкіх навін і афіцыйных фэйкаў.

Каментары6

  • Вася
    10.11.2023
    Иждивенцы за работой, причем с обеих сторон.
  • Мазырчук
    10.11.2023
    Прыкарытнікі ды хатазкрайнікі пішуць чалабітныя ціктокі да ўзурпатара. А калі б была нармальная ўлада, то працавалі бы закон і суды, праз якія можна было бы атрымаць кампенсацыю за парушэнне тэрмінаў. Але тут так не працуе, бо тут пануе лукашызм з яго “тэлефонным правам” і поўным беззаконнем.
  • Влад
    10.11.2023
    А почему не на коленях ?

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць