Ежа33

У мінскія крамы завезлі вельмі дзіўныя кактусы. Іх можна есці, але костачкі раз'юшваюць

У аддзеле гародніны крамы «Суседзі» ёсць тое, што большасці беларусаў падасца незвычайным: плод кактуса фігі (ён жа — апунцыя інжырная). Кошт не сказаць што вялікі: 13—14 рублёў за кілаграм у залежнасці ад партыі. Onliner.by купіў кактус і пакаштаваў.

Колькі каштуе штука

У крамах Італіі побач з такімі кактусамі звычайна ляжаць металічныя шчыпцы, каб пакупніку не прыйшлося браць прадукт голымі рукамі. Справа ў тым, што на кактусе могуць заставацца дробныя, ледзь прыкметныя іголкі — яны ўпіваюцца ў скуру пальцаў, дастаць іх потым складана.

Гэты кактус прыехаў з Італіі. Ядомымі з'яўляюцца і яго плод, і лісце. Адзін яго плод заважыў 144 грамы, за яго заплацілі 1,87 рубля.

Як гэта есці

Для пачатку трэба пачысціць.

Хтосьці рэкамендуе мыць плод, абабраць і есці змесціва (можна і сырым, а можна і прыгатаваць). Спадабаўся варыянт, калі кактус трэба для пачатку замачыць у вадзе на 30 хвілін, каб усплылі калючкі.

Кактус 30 хвілін паплаваў у місцы з вадой. Бярэм гумовыя пальчаткі, здымаем з кактуса скурку.

Унутры — костачкі, іх можна есці. Інтэрнэт падказвае, што кактус павінен нагадваць нешта сярэдняе паміж агурком і перцам. Што сказалі пра смак дэгустатары?

Па паху апунцыя нагадала людзям яблык, агурок, гарбуз. Пакаштаваўшы трохі кактуса, усе дэгустатары сталі абурацца, што ў ім шмат костачак, якія немагчыма разжаваць. Водгукі былі такія:

«Па смаку нагадаў сыры нарэзаны гарбуз»

  • «А для мяне гэта як сумесь агурка і яблыка».
  • «Нібы ясі сыры гарбуз, у якім куча костачак. Куды іх можна выплюнуць?»
  • «Костачкі псуюць увесь прыкол»»
  • «Вар'ююць костачкі».
  • «Варта купіць адзін раз, каб пакаштаваць. Пастаянна б такое не еў».

Людзі сказалі, што купілі б такі кактус, напрыклад, калі б клікалі ў госці сяброў і хацелі б іх чымсьці здзівіць. «Ён добра б глядзеўся ў нарэзцы садавіны, але есці толькі яго мне б не хацелася». Дарэчы, чым больш дэгустатары елі кактус, тым больш ён ім падабаўся.

Інжырную апунцыю можна сушыць, варыць, рабіць джэм і смузі, алкагольныя напоі. Гэтыя плады ўтрымліваюць кальцый, магній, жалеза, марганец, кіслоты — аскарбінавую, фоліевую, нікатынавую. Таму іх можна есці не толькі з мэтай забавы, а яшчэ і для падтрымання свайго здароўя.

Каментары3

  • Антып
    15.11.2023
    Калі спелы, даволі смачны, нечым нагадвае папаю. 
  • Алесь Нязгода
    15.11.2023
    рус. бесят - бел. бянтэжаць / даводзяць да шаленства
  • Вредная
    15.11.2023
    Антып, не тревожь папайю пока я засыпаю

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»6

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць