Грамадства33

«Мая бос мне а дзясятай вечара кідае мемы». Беларуска даследуе траўмы мозга ў ЗША

Беларусцы Марыі Строцавай 24 гады, і ўжо два месяцы яна працуе ў амерыканскай лабараторыі. Дачка паэта Дзмітрыя Строцава даследуе мозг і дапамагае шукаць сродкі ад хранічнай стомленасці. Распыталі ў Марыі, як яна апынулася ў нейрабіялогіі.

Фота: архіў суразмоўцы

«Ёсць многа ўсяго па-за межамі класічнага спіса прафесій»

Лабараторыя, дзе працуе дзяўчына, належыць да арганізацыі Kessler Foundation, што ў амерыканскім штаце Нью-Джэрсі. Гэта некамерцыйная арганізацыя, дзе даследуюць праблемы рэабілітацыі і працаўладкавання людзей з інваліднасцю. У першую чаргу, тлумачыць Марыя, гэта праца з нейранавукамі, у прыватнасці з нейрапсіхалогіяй.

Марыя займаецца даследаваннем траўмаў мозга. 

Фота: архіў суразмоўцы

«Мы робім МРТ мозга і запісваем пэўныя даныя, — расказвае Марыя. — Потым я праводжу з людзьмі нейрапсіхалагічнае тэставанне. Гэта спецыфічны тэст, які дазваляе праверыць, як працуе мозг. Ён падобны да тэсту на IQ, але больш спецыялізаваны: напрыклад, гэта праверка памяці або яе пэўнага тыпу, здольнасці вучыцца, вырашаць задачы.»

Дзяўчына дапускае, што паглыбіцца ў навуку. У маі яна скончыла прыватны амерыканскі ўніверсітэт, дзе атрымала адразу дзве ступені бакалаўра — па нейранавуках і сацыялогіі. Расказвае, што калі ўвесну мусіла вырашаць, што рабіць далей, была вельмі разгубленая, бо не ведала, што рабіць — вучыцца ці працаваць, і дзе. Мае досвед і ўзнагароды і па нейранавуках, і па сацыялогіі, любіць абедзве сферы, і што з іх выбраць? Пашчасціла, што знайшлася цяперашняя праца на сутыку сацыялогіі і нейранавук, вакансія ў кірунку сацыяльнай нейранавукі.

Сваю працу беларуска разглядае як магчымасць блізка дакрануцца да цікавых ёй тэмаў. Цяпер Марыя працуе з апаратам МРТ, а праз паўгода, верагодна, паспрабуе сябе ў працы з электраэнцэфалографам.

Фота: архіў суразмоўцы

На новым месцы беларуска плануе працаваць два-тры гады. Потым яна падумвае пайсці ў магістратуру, а пакуль хоча хаця б год не думаць пра будучыню і пажыць для сябе.

«Я ўсё яшчэ спрабую высветліць, што мне падабаецца, якія рэчы ёсць у свеце, бо аказваецца, ёсць шмат усяго, што можна рабіць і што знаходзіцца па-за межамі класічнага спіса прафесій, які дагэтуль ёсць у маёй галаве», — кажа Марыя Строцава.

«Складана з'ехаць з дому ў 18»

Марыя вучылася ў адной з мінскіх гімназій і ў ліцэі №2, а пасля скончыла прыватны амерыканскі ўніверсітэт, але паваротным пунктам лічыць першы досвед замежнага навучання.

Беларускую адукацыю дзяўчына лічыць вельмі структураванай, і гэта — адзін з яе мінусаў: «Для Беларусі, наколькі я ведаю, характэрны дакладны выбар прафесіі на ранняй стадыі, з якім потым складана нешта рабіць. Мне гэта было вельмі цяжка, бо не ведала, куды падацца. Мне было цікава пайсці ў біялогію, нешта сацыяльнае, на гісторыю мастацтваў. Не ведала, дзе можна гэта спалучыць і вывучаць адначасова некалькі рэчаў».

У апошніх класах ліцэя беларуска даведалася пра UWC — United World College (прачытаць пра іх больш можна тут). Гэта сетка з 18 каледжаў, якія знаходзяцца ў розных краінах па ўсім свеце, напрыклад, у Коста-Рыцы, Германіі, Танзаніі, Тайландзе, Канадзе. UWC быў створаны пасля Другой сусветнай вайны, каб сабраць падлеткаў з усяго свету і разам іх навучаць цягам двух гадоў.

Фота: архіў суразмоўцы

Каледжы UWC, расказвае Марыя, працуюць па праграме міжнароднага бакалаўрыята — гэта вельмі добрая адукацыя, якая паўсюль цэніцца. Большасць людзей трапляюць туды праз нацыянальныя камітэты сваіх краін. У выніку атрымліваецца сапраўдны інтэрнацыянал. Напрыклад, суразмоўца вучылася ў каледжы ў Нідэрландах, там было 200 навучэнцаў з больш як ста краін. 

Можна трапіць на стыпендыю ці вучыцца платна. Марыя трапіла ў каледж у Маастрыхце — цяпер дзяўчына кажа, што гэта без перабольшванняў змяніла ўсё яе жыццё.

Беларуска сведчыць, што не ўсё было радасна: «Гэта не абавязкова лёгка, бывае складана з’ехаць з дому ў такім узросце — мне было 18, але збольшага прыязджаюць у 16-17 гадоў. Ты жывеш далёка, без бацькоў, адукацыйная праграма складаная, трэба вельмі шмат адаптавацца. Але свет адкрываецца з цалкам новай перспектывы».

Пасля навучання ў каледжы дзяўчына выйграла стыпендыю ў амерыканскі прыватны ўніверсітэт, і чатыры гады, да мая гэтага года, там правучылася. Удзельнічала ў шматлікіх праграмах і ездзіла на міжнародныя абмены, а потым знайшла працу ў цяперашняй лабараторыі.

«Кожны дзень езджу па легендарных месцах»

Марыя жыве ў горадзе Форт-Лі, які месціцца вельмі блізка да Манхэтэна. А вось да працы ёй прыходзіцца 40 хвілін ехаць на машыне. Дзяўчына тлумачыць, што ў ЗША цяжка без машыны, калі ты жывеш не ў вялікім горадзе, бо сістэма грамадскага транспарту дарагая і нязручная.

Таму, каб пайсці на новую працу, беларусцы давялося набыць машыну і навучыцца ёю кіраваць: «Для мяне гэта новы і вельмі прышпільны досвед. З чалавека, які жыве ў кампусе, я рэзка ператварылася ў дарослую, якая сама адказвае за ўсе свае страхоўкі і дакументы, і сама на машыне важу сябе на працу па Нью-Джэрсі. Усё гэта трохі сюррэалістычна. Калі я еду на працу, справа я бачу Нью-Ёрк, а злева — горад Патэрсан, з ім звязаны фільм [Джыма] Джармуша. І цяпер мне падаецца, што я кожны дзень езджу па легендарных месцах».

Фота: архіў суразмоўцы

Свой заробак дзяўчына называе нармальным па амерыканскіх стандартах, але не агромністым.

Затое ёсць добры сацпакет і страхоўка, дый атмасфера ў лабараторыі сяброўская і расслабленая.

З аднаго боку, даводзіцца працаваць у кубіклах — гэта агароджаныя працоўныя месцы накшталт тых, якія можна ўбачыць у амерыканскіх фільмах, там мала святла, дый трохі дэпрэсіўна, прызнаецца Марыя.

Але гэта праца з людзьмі, якія займаюцца нейранавукамі, і яны разумеюць, што ўсе працуюць у сваім рытме. Таму, кажа Марыя, пакуль ты выконваеш асноўныя задачы і ўцягнуты ў працу, усё будзе файна, нават калі ты і не будзеш працаваць кожную секунду. 

А яшчэ ў Kessler Foundation шмат мерапрыемстваў для супрацоўнікаў — як жартуе Марыя, занадта шмат: «Нядаўна мы святкавалі Хэлаўін, усе прыходзілі на вечарыну ў касцюмах і выбіралі найлепшы, потым мы елі піцу. Пасля Дня падзякі будзе вялікая тусоўка ў рэстаране, трэба прыйсці з макіяжам і ў сукенцы, будзе карпаратыўны баль. На наступны дзень бос прынясе нам традыцыйныя булачкі з нейкага штата. А яшчэ мая бос мне а 10 вечара кідае мемы ў паведамленнях, яна вельмі класная. Гэта вельмі чалавечая атмасфера, дзе ад цябе чакаюць, што ты будзеш якасна працаваць, і я стараюся так і рабіць, вучыцца як мага хутчэй. 

Мне гэта вельмі падабаецца. Калі б я працавала ў сухім офісе, дзе я проста прыношу паперку, на мяне глядзяць з каменным тварам і я сыходжу, мне было б сумнавата».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну

Беларускі матэматык выкладае ў амерыканскім універсітэце. Яго разлікі могуць дапамагчы ў барацьбе з ракам

«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай

Каментары3

  • Нейрадзюбель
    17.11.2023
    Ну і што? А вось герой Украіны Кацюбайла "Да Вінчы" з 19 гадоў на фронце і ніякіх універсітэтаў не канчаў. Мажліва нават ніколі ня быў за мяжой. І дзякуючы такім хлопцам якія ехалі не ў Маастрыхт, а на КМБ у Азоў украінцы ўтрымалі сваю незалежнасць, і маюць сваю дзяржаву. А ў нас кожны другі мегапаспяховы ацішнік, навукоўца за мяжой, а краіны сваёй ня маем. Ня тыя каштоўнасці прасоўваеш, Наша Ніва!
  • Наша Ніва
    17.11.2023
    Ну з’ехала і з’ехала.
  • Тэхнапарк юркскага перыяду
    18.11.2023
    Каб не адмена адтэрміноўкі, толькі б пяты нашых дзяцей пабачылі б лукашысты, сем’і з’язджаюць, а дзеці павінны заставацца вучыцца ў гэтым балоце, марнаваць час. А выбар сапраўды тут ніякі, дзяўчына абрала і дакладную навуку, і сацыянальную для вывучання за мяжой, а ў нас, нават калі гэта фізіка, хімія, матэматыка з інфарматыкай нельга аб’яднаць у межах адной спецыяльнасці. Такія праблемы тупенькіх лукашыстаў не хвалююць, бо іхнія ж дзеці ідуць на БТ, у БРСМ, дзе мозгам не карыстаюцца.

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць