Свет11

Прэзідэнцкія выбары ў Аргенціне — палігон для выпрабавання магчымасцей штучнага інтэлекту

Два кандыдаты на пост прэзідэнта Аргенціны актыўна выкарыстоўваюць магчымасці штучнага інтэлекту ў стварэнні рэкламных матэрыялаў. Не абыходзіцца і без бруду.

Серхиа Масса Серхія Маса Sergio Massa
Рэкламны плакат Серхіа Маса створаны ШІ па матывах плакатаў савецкага плакатыста Густава Клуціса. Крыніца: kukartificial / Instagram

Як піша The Times, прэзідэнцкія выбары ў Аргенціне (у гэту нядзелю мае адбыцца другі тур) сталі палігонам для выпрабавання спосабаў выкарыстання штучнага інтэлекту (ШІ) у перадвыбарчай кампаніі.

Наперадзе ў гэтым ідзе перадвыбарчы штаб Серхіа Масы (Sergio Massa). Каманда Маса ў правядзенні сваёй кампаніі вырашыла выкарыстоўваць магчымасці новых тэхналогій каб паказаць, што перанізм — палітычны рух, які зарадзіўся 78 гадоў таму і прыхільнікам якога з'яўляецца Серхіа Маса, — можа прыцягнуць маладых выбаршчыкаў, калі злучыць вобраз кандыдата з поп-культурай і культурай мемаў.

Для дасягнення сваёй мэты інжынеры і мастакі загрузілі фатаграфіі розных палітычных асобаў Аргенціны ў праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам пад назвай Stable Diffusion, каб навучыць сваю ўласную сістэму штучнага інтэлекту ствараць фальшывыя выявы гэтых рэальных людзей.

Цяпер яны могуць хутка стварыць выяву або відэа, на якіх больш за дзясятак вядучых палітычных гульцоў Аргенціны робяць практычна ўсё, што прапануе каманда па сувязях з грамадскасцю перадвыбарчага штабу Маса. У выніку ствараецца кантэнт, які адсылае да фільмаў, мемаў, адпавядае пэўным мастацкім стылям або ўпісваецца ў канкрэтныя моманты гісторыі.

Серхиа Масса Серхія Маса Sergio Massa
Выява Серхіа Маса, створаная штучным інтэлектам. Крыніца: kukartificial / Instagram

Сам левацэнтрысцкі міністр эканомікі Серхіа Маса на рэкламных плакатах, створаных ШІ, паказаны моцным, бясстрашным і харызматычным народным лідарам у стылістыцы савецкіх палітычных прапагандысцкіх плакатаў аўтарства Густава Клуціса. А ў відэароліках яго можна ўбачыць у ролі салдата на вайне, паляўнічага за прывідамі і нават Індыяны Джонса.

Перадвыбарчы штаб другога кандыдата на пасаду прэзідэнта — крайне правага эканаміста лібертарыянскіх поглядаў і тэлевядоўцы Хаўера Мілея (Javier Milei) — адказаў на гэта малюнкам, на якім прадставіў свайго апанента ў вобразе кітайскага камуністычнага лідара. Сам жа Мілей выбраў для сябе вобраз мілага мультыплікацыйнага льва. Гэтыя выявы набралі больш за 30 мільёнаў праглядаў.

Серхио Масса как коммунистический лидер Катая. Справа — Майли в образе мультяшного льва. Sergio Massa as the Communist leader of Cathay. On the right — Miley in the image of a cartoon lion. Серхіа Маса ў вобразе катайскага камуністычнага лідара. Справа — Мілей у вобразе мультыплікацыйнага ільва.
Плакаты каманды Хаўера Мілея. Злева — Серхіа Маса ў вобразе кітайскага камуністычнага лідара. Справа — Мілей у вобразе мультыплікацыйнага льва. Крыніца: javiermilei / Instagram

Але акрамя амаль бяскрыўдных ролікаў прыхільнікамі Маса ў акаўнце кандыдата ў Instagram для кантэнту, створанага ШІ, апублікавала дыпфейк, на якім Хаўер Мілей тлумачыць, як, адпаведна яго лібертарыянскім поглядам, будзе працаваць рынак чалавечых органаў.

«Уявіце сабе, што ў вас ёсць дзеці і вы думаеце, што кожны з іх — гэта доўгатэрміновая інвестыцыя. Не ў традыцыйным сэнсе, а з пункта гледжання эканамічнага патэнцыялу іх органаў», — заяўляе ў відэа штучны вобраз Мілея.

У подпісе пад відэа гаворыцца: «Мы папрасілі штучны інтэлект дапамагчы Хаўеру растлумачыць бізнэс па продажы органаў».

Сам Маса заявіў, што быў шакаваны, калі пабачыў гэта відэа, і супраць такога спосабу выкарыстання ШІ. Пазней яго прадстаўнік падкрэсліў, што пост быў жартам, і ў ім было выразна пазначана, што відэа «створана штучным інтэлектам». Перадвыбарчы штаб Маса ў сваёй заяве адзначыў, што выкарыстанне ШІ накіравана на забаву і выказванне палітычных пазіцый, а не на падман.

Як адзначае выданне, штучны інтэлект, які выкарыстоўваецца кампаніямі абодвух кандыдатаў у Аргенціне, дазваляе ствараць кантэнт, які можа ўплываць на грамадскую думку. Аднак гэты кантэнт альбо пазначаны як згенераваны штучным інтэлектам, альбо так відавочна фальшывы, што наўрад ці падмане нават самых даверлівых выбаршчыкаў.

Замест таго, каб спрабаваць увесці людзей у зман, тэхналогія пашырыла магчымасці стварэння віруснага кантэнту, на стварэнне якога раней каманды графічных дызайнераў затрацілі б шмат часу.

Але, як сцвярджае выданне, шырокае выкарыстанне ШІ на выбарах у Аргенціне прывяло да таго, што некаторыя выбаршчыкі сталі сумнявацца ў сапраўднасці таго, што насамрэч існуе.

Прыкметная роля ШІ ў кампаніі ў Аргенціне і палітычныя дэбаты, якія ён справакаваў, сведчаць аб тым, што гэтая тэхналогія з вялікай верагоднасцю стане фактарам многіх дэмакратычных выбараў па ўсім свеце. Гэтаму спрыяе імклівае распаўсюджанне ШІ, рост яго магутнасці і зніжэнне кошту.

Чытайце яшчэ:

Штучны інтэлект упершыню заключыў бізнэс-кантракт паміж дзвюма фірмамі без удзелу чалавека

Найбольшыя краіны свету падпісалі дэкларацыю аб катастрафічнай небяспецы штучнага інтэлекту

Апошні вайсковы дыктатар Аргенціны памёр у турме

Каментары1

  • Яшчэ персанаж
    16.11.2023
    Варта адзначыць, што ў выяве са львом і качкай, качка ўвасабляе вобраз Патрысіі Булрыч, кандыдаткі ў прэзідэнты, якая заняла трэцяе месца і не прайшла ў другі тур, і адносна якой ужываецца такі нікнэйм, гэтаксама як Мілея клічуць львом. Булрыч падтрымала Мілея ў другім туры, а выява адлюстроўвае сваеасаблівае аб’яднанне двух палітыкаў.

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Доктару Рандарэнку, моцна збітаму пры затрыманні, далі 4 гады калоніі

«Не адпавядае вобразу манаха». РПЦ адставіла мітрапаліта, які трапіў у сэксуальны скандал5

У Мінску 9-бальныя заторы, аўтобусы ідуць са спазненнем у 30 хвілін

Бортправаднік, які выжыў пасля падзення азербайджанскага самалёта ў Казахстане, расказаў, як усё выглядала знутры5

Мінчук прымацаваў да жырандолі мабільнік, каб здымаць амаральныя паводзіны былой жонкі12

Расійскага спевака Шарлота асудзілі на 5,5 гадоў калоніі

У Баку адмовіліся прымаць дапамогу ад Чачні пасля ўдару ракетай па самалёце2

Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію10

Кіраўніка кантрольнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах злавілі на атрыманні хабараў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

Галоўнае
Усе навіны →