Усяго патроху22

«Часам мужчыны заказваюць карціны сваім каханым, каб памірыцца». Што такое піраграфія і як гэта працуе

36-гадовы жыхар Бабруйска Сяргей Кавалеўскі пасля заканчэння хімтэхнікума працуе ў ААТ «Белшына» перазарадчыкам зборачных станкоў. А з 2020 года ў вольны ад працы час ён займаецца піраграфіяй (маляванне агнём). Карціны такія робяцца не ўручную, але стварэнне іх — працэс даволі клопатны і патрабуе выдаткаў, піша Komkur.info.

«Асвоіць працу на пірапрынтары аказалася справай не такой простай»

Мужчына не хавае, што заняўся гэтым не столькі з любові да мастацтва, колькі з жадання палепшыць сваё фінансавае становішча.

«Было трохі грошай, вырашыў іх у нешта ўкласці, каб атрымліваць дадатковы даход, — расказвае мужчына. — Ручная праца — гэта, на мой погляд, добра, але людзі ў нас яе не настолькі цэняць, як яна таго вартая. Таму ідэю аб падпрацоўцы на вырабах хэндмэйд у чыстым выглядзе адкінуў адразу.

Вырашыў знайсці нейкія не вельмі дарагія станкі, нешта рабіць на іх, а потым ужо рукамі дапрацоўваць. Глядзеў лазерныя станкі, якімі выпальваюць розныя домікі, фотарамкі і іншае. Але людзей, якія з такімі ў нашым горадзе працуюць, не менш за дзясятак. Таму вырашыў, што гэта ўжо «пройдзеная» тэма.

І вось аднойчы наткнуўся на агляд пірапрынтараў. Гэта такі станок для выпальвання па дрэве з ніхромавым джалам, які кіруецца праз праграму на камп'ютары або дадатак на смартфоне. Пачытаў, зацікавіўся. У Беларусі ў нас іх практычна яшчэ не было, замовіў з Екацерынбурга. Мне яго даставілі, дапамаглі сабраць і па вайберы ўсё наладзіць».

Так выглядае пірапрынтар

Суразмоўца кажа, што асвоіць працу на гэтым станку аказалася справай не такой простай, як ён чакаў. Давялося прыкласці намаганні і выдаткаваць нямала часу, каб усяму навучыцца. Знайшоў у сацсетках супольнасць людзей, якія займаюцца піраграфіяй, купляў урокі. Спатрэбілася некалькі месяцаў, каб працэс пайшоў.

Карціна фармату А4 выпальваецца каля трох гадзін, А2 — каля 10. Тэхнічна працэс выглядае так: пірапрынтар падключаецца да камп'ютара, на які загружаюцца фатаграфіі, малюнкі, надпісы, якія потым выпальваюцца. Папярэдне праводзіцца немалая падрыхтоўчая праца.

«Спачатку неабходна зрабіць рэтуш, — раскрывае тонкасці свайго занятку суразмоўца. — Звычайную каляровую фатаграфію туды не загрузіш, трэба перавесці ў чорна-белую і зрабіць спецыяльную апрацоўку. Адразу да абсталявання прыкладалася гатовая рэтуш, потым я заказваў рэтушаваныя карцінкі, а пазней асвоіў Photoshop і пачаў сам апрацоўваць малюнкі. Звычайна на гэта сыходзіць гадзіна-паўтары».

Сяргей Кавалеўскі з дачкой Дашай

Працуе пірапрынтар падобна да струмянёвай друкаркі, толькі ў ягонай карэтцы знаходзіцца не картрыдж з чарніламі, а ніхромавая спіраль. Адценні колеру рэгулююцца хуткасцю перамяшчэння пяра. Там, дзе яно рухаецца павольна і даўжэй кранаецца паверхні, адценне атрымліваецца цёмным. Дзе драўніна практычна не награваецца, месцы застаюцца светлымі.

Карціна фармату А-4 выпальваецца каля трох гадзін, А-3 — 5-6 гадзін, а А-2 — каля 10. Дарэчы, Сяргей самастойна пашырыў працоўнае поле пірапрынтара ад памеру 40x60 да 80x40, каб была магчымасць выпальваць выявы вялікіх памераў.

Карціны на вяселлі, юбілеі і ў падарунак зоркам эстрады

Часцей за ўсё Сяргей робіць піраграфічныя партрэты з зыходнікаў-фатаграфій. Першай яго замовай была карціна рыбака з рыбай. Яе павесілі ў адной з рыбацкіх крамаў Бабруйска.

«Звычайна кавалеры заказваюць дамам партрэты з надпісамі да 8 сакавіка, на дзень нараджэння, — распавядае суразмоўца. — Часам мужчыны просяць зрабіць карціны сваім каханым, каб памірыцца. Жанчыны адпаведна — да 23 лютага. Нярэдка такія карціны заказваюць маладым на вяселлі, а часам і самі маладыя — сабе. А яшчэ дораць настаўнікам да іх прафесійнага свята або на выпускныя. А чаму б і не? Кветкі пастаяць тры дні і звянуць, а гэта — памяць назаўжды».

У падарунак групе «Рукі ўверх» — карціна Сяргея Кавалеўскага

Аднойчы Сяргею заказалі зрабіць карціну з выявай групы «Рукі ўверх». Адна з іх бабруйскіх прыхільніц ехала на канцэрт гурта ў Мінск і захацела падарыць ім нешта арыгінальнае. Потым даслала Сяргею фота і відэа з моманту ўручэння, майстру было прыемна.

Работа Сяргея Кавалеўскага

«Укладанні ў гэтую справу патрабуюцца немалыя»

Перш за ўсё трэба купіць пірапрынтар. Два з паловай гады таму майстар аддаў за яго прыкладна паўтары тысячы ў беларускіх рублях. Яшчэ неабходныя лобзік, шліфмашынка — па 150 рублёў за кожны з гэтых інструментаў. Неабходная фанера, прычым толькі першага гатунку. Майстар кажа, што знайсці яе не так проста. Звычайна купляе фанеру ў краме «Практык», неяк выпісваў на «Фандоку». Больш дробныя выдаткі на наждачку, лак, электраэнергію і іншае мужчына не лічыць.

Укладзеныя выдаткі, кажа Сяргей, акупіліся прыкладна за год.

Работа Сяргея Кавалеўскага

«У маім выпадку гэта маленькая падпрацоўка»

Сяргей зарэгістраваны як рамеснік. Рэкламуе свае працы на Гандлёвай пляцоўцы Kufar, у Instagram, у суполках у вайбере. На кірмашы пакуль не выходзіў.

Назваць занятак піраграфіяй выгадным бізнэсам мужчына не можа, толькі калі маленькім дадаткам да заробку.

«Па-першае, заказы вельмі нерэгулярныя, — кажа ён. — Быў перыяд, у месяц заказвалі па 15 работ, я з цяжкасцю спраўляўся. Бывае, па дзве, пяць, восем работ у месяц, а часам і ніводнай. Тут многае залежыць ад настрою, жадання, магчымасцяў.

Хочаш гэтым займацца, шукаеш кліентаў — заказы будуць. Але ў мяне асноўная праца ў тры змены, у тым ліку начныя, двое дзяцей, будаўніцтва дома, агарод… Часам проста не хапае часу на ўсё гэта. Так што ў маім выпадку гэта маленькая падпрацоўка, дадатак да заробку».

Работа Сяргея Кавалеўскага

Дарэчы, раней Сяргей прадаваў свае работы і за мяжу — у Польшчу, быў аднойчы заказ у Грэцыю. Цана для замежных заказчыкаў была значна вышэйшая. Але потым на пошце яму сказалі, што патрабуецца даведка ад спецыяліста аб тым, што карціна не ўяўляе ніякай каштоўнасці для дзяржавы, атрымаць такую можна толькі ў Мінску.

Сяргей аднойчы паспрабаваў гэта зрабіць, сама даведка і дарога абышліся ў 60 рублёў. Заказчык з Польшчы, якому прыплюсавалі гэтую суму да кошту карціны (і дастаўка ў Польшчу абыходзіцца ў 50-60 рублёў) сказаў, што для яго гэта дорага, і адмовіўся ад замовы. Больш Сяргей не рабіў спробаў адпраўляць работы за мяжу.

Каментары2

  • Андроід
    16.11.2023
    Цікава, а што заказваюць жанчыны сваім каханым каб памірыцца?
  • вой, глядзі, што я табе купіла...
    16.11.2023
    купляюць сабе новую прыгожую (сэксуальную) бялізну мо?)

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →