Усяго патроху22

Юлiянскi i грыгарыянскi календары

Усе гiстарычныя рэформы прывялi да таго, што сёння ў сваiм жыццi мы карыстаемся i адным, i другiм календарамi.

Вядома, што самай старажытнай еўрапейскай сiстэмай упарадкавання часу быў каляндар, распрацаваны генiяльным палкаводцам, фiлосафам, астраномам i матэматыкам Гаем Юлiем Цэзарам у 46 г. да н.э. з дапамогай выдатнага александрыйскага астранома Сазiгена.

Галоўнай асаблiвасцю новага календара быў нязменны рытм: у iм паслядоўна чаргавалiся тры простыя (працягласцю ў 365 дзён) i адзiн высакосны (працягласцю ў 366 дзён) гады.

Аднак на гэтым гiсторыя рэформ календара не скончылася. Рэч у тым, што сярэдняя працягласць года ў юлiянскiм календары была на 0,0078 сутак (г.зн. на 11 хвiлiн 14 секунд) большай за працягласць трапiчнага (экватарыяльнага) года. У вынiку за кожныя 128 гадоў набiралiся «лiшнiя» суткi. Напрыканцы XVІ ст. веснавое раўнадзенства было адсунутае на 10 сутак назад i прыпадала ўжо на 11 сакавiка. У сувязi з такой супярэчнасцю спатрэбiлася правесцi новую рэформу еўрапейскага календара. Яе здзейснiў Папа Рымскi Грыгорый XIII на падставе праекта iтальянскага матэматыка Луiнджы Лiлiе.

У адпаведнасцi з папскай булай восенню 1582 г. з календара «забралi» 10 лiшнiх дзён, i веснавое раўнадзенства зноў апынулася на сваiм месцы — 21 сакавiка.

Дзеля таго, каб каляндар зноў не набiраў лiшнiя суткi, згодна з гэтай жа рэформай кожныя чатырыста гадоў з яго трэба выкiдаць трое сутак. Каталiцкiя краiны Еўропы адразу пачалi пераходзiць на новы стыль летазлiчэння. Пратэстанцкiя — толькi праз 50—100 гадоў. Праваслаўная царква адмовiлася пераходзiць на грыгарыянскi (ад iмя папы Грыгорыя XIII) стыль i да гэтага часу адзначае свае святы па старым, юлiянскiм календары.

Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi, 24 студзеня 1918 г., Саўнаркам РСФСР прыняў «Дэкрэт аб увядзеннi ў Расiйскай рэспублiцы заходнееўрапейскага календара» з мэтай усталявання ў Расii аднолькавага амаль з усiмi культурнымi народамi злiчэння часу: «Першым днём пасля 31 студзеня гэтага года лiчыць не 1 лютага, а 14 лютага, другiм днём лiчыць пятнаццатага лютага i г.д.».

На момант увядзення грыгарыянскага календара рознiца памiж iм i юлiянскiм календаром складала 10 дзён,

але да пачатку ХХ стагоддзя яна павялiчылася да 13 дзён.

Усе гэтыя гiстарычныя рэформы прывялi да таго, што сёння ў сваiм жыццi мы карыстаемся i адным, i другiм календарамi.

Усё наша грамадства i дзяржаўныя органы кiравання працуюць у адпаведнасцi з еўрапейскiм грыгарыянскiм календаром, а вось святы праваслаўнай царквы адзначаюцца па старым стылi, па юлiянскiм календары.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць