Усяго патроху1212

У слуцкім банку замест уніформы ўвялі нацыянальныя строі

Званне культурнай сталіцы 2023 года ў Слуцку было даказана не толькі выставамі і канцэртамі, піша «Мінская праўда». Год пакінуў свой след і ў Цэнтры банкаўскіх паслугаў №615 Беларусбанка, дзе супрацоўнікі змянілі дзелавы стыль адзення на строі ў народным стылі. 

Начальнік аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг Ганна Сяржанава адзначыла, што кліенты ацанілі абнаўленні ў банку.

— Ператварэнне аперацыйнай службы нашага цэнтра банкаўскіх паслуг выклікае ў кліентаў шчырую радасць. Асобнае ўпрыгожванне — выдатныя супрацоўнікі — пісьменныя, уважлівыя да кожнага кліента. Цяпер яны ў стылізаваным фірмовым адзенні з элементамі беларускага нацыянальнага строю.

Распрацаваны два дызайны: зімовы і летні варыянт. Яны і па тканіне, і па сваёй стылістыцы нагадваюць беларускія нацыянальныя строі. Блузы ўпрыгожаны вышыўкай, на паясах — арнамент, ва ўзорах якога зашыфраваны пажаданні дабра і дабрабыту. Мы вельмі любім свой горад, і ў гэтым праекце падкрэсліваецца яго ўнікальнасць: гісторыя звязана з сучаснасцю, каб захаваць тое, што сапраўды каштоўнае і для чалавека, і для нацыі, — распавяла Ганна Сяржанава.

Каментары12

  • Суповой пакетик
    26.12.2023
    В первый раз в жизни жалею, что не работаю в банковской сфере. Вот бы перейти в такой банк!
  • Мушчына 30 лет
    26.12.2023
    А у Слуцку ўсё па-людску,
    А у Мінску ўсё па-свінску
  • Алек. Ру
    26.12.2023
    Лукашысты адным махам змянілі традыцыйную беларускую вышыу́ку, дзе асноу́нымі колерамі за₽эу́жды былі белы І чырвоны. Зараз сіні І белы.

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе16

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

Трамп: Пуцін сказаў мне, што не пайшоў бы вайной на Украіну, калі б я тады быў прэзідэнтам18

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу125

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе16

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць