Свет1313

У мегапапулярным рэстаране скандал: на відэа трапілі вытанчаныя здзекі з памочніка кухара

31-гадовы Арэльен Ларжо кіраваў рэстаранам прэстыжнага Hotel du Palais на французскім курорце Біярыц з сакавіка 2020 года і паспеў зарабіць для яго зорку Michelin. Пакуль не здарыўся ганебны эпізод.

Арэльен Ларжо быў зоркай кухарскай справы. Фота: Emilie Drouinaud / Sud Ouest

Вядомы кухар звольніўся пасля скандальнага абраду ініцыяцыі.

Як паведаміла французская газета Sud Ouest, памочнік кухара ў рэстаране прэстыжнага Hotel du Palais на французскім курорце Біярыц некалькі гадзін прасядзеў прывязаны да крэсла з яблыкам у роце і морквай у заднім праходзе.

За ўсім гэтым назіралі іншыя працаўнікі кухні, уключаючы самога Арэльена Ларжо. Відэа выклалі ў інтэрнэт (але потым прыбралі). Мяркуецца, што гэта быў своеасаблівы працэс ініцыяцыі новага працаўніка.

У Францыі любыя абрады ініцыяцыі забароненыя, але такая практыка мае месца ў некаторых рэстаранах. Часам іх апраўдваюць: маўляў, гэта праверкі стрэсаўстойлівасці маладога персаналу.

Hyatt, уладальнік Hotel du Palais, асудзіў інцыдэнт, заявіўшы, што ён супярэчыць іх прынцыпам. Кампанія ўжо распачала расследаванне здарэння. 

Hotel du Palais — вядомы пяцізоркавы гатэль на беразе мора ў Біярыцы.

У мэрыі Біярыца ад каментароў пакуль устрымаліся.

Каментары13

  • Воў
    29.12.2023
    Hyatt труба звяруць увагу на хатаскрайнікаў, яны ўжо амаль тры дзесяцігоддзі сядзяць, і не на моркве
  • F
    29.12.2023
    Надеюсь, морковка была хотя бы не толстой...
  • Ага
    29.12.2023
    Kate , вышэй толькі лукашысская, якая за 30 гадоў дайшла да свайго савяршэнства

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі17

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы87

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі17

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць