Грамадства33

Магілёўца, які прыехаў з Нямеччыны праведаць бацькоў, не выпусцілі на волю пасля адбыцця 15 сутак

Мужчына ў 2020 годзе затрымліваўся міліцыяй падчас пратэстаў. Аднак палітычным актывістам не быў.

У Магілёве напярэдадні Новага года пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў Уладзіслаў Петрачкоў. 28 снежня ён быў паўторна асуджаны па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).

Вядома, што мужчына ў лістападзе вярнуўся на радзіму з Германіі, дзе працуе ўжо некалькі гадоў, каб наведаць бацькоў.

Прыкладна праз месяц да яго наведаліся работнікі міліцыі і склалі пратакол за каментары ў сетцы інтэрнэт, піша Mayday.team.

2 снежня Уладзіслаў Петрачкоў быў асуджаны на 15 сутак па артыкуле 19.11 КаАП і адпраўлены адбываць пакаранне ў магілёўскі ІЧУ. Пакуль ён знаходзіўся пад арыштам, міліцыя склала на яго новы пратакол за чарговую порцыю каментароў.

Мужчына ў 2020 годзе затрымліваўся міліцыяй падчас пратэстаў. Аднак палітычным актывістам ён не быў.

Каментары3

  • Кажан
    03.01.2024
    Колькі разоў казалася: ня езьдзіце у РБ! Пры любых раскладаў з бацькамі ўбачыцца, ці даведкі нейкія аформіць. Рызыкаваць тут ня варта. Зараз вось чалавек, які прыехаў за даведкамі аб тым, што ня быў у шлюбе не атрымае тых даведак, а можа атрымаць сур'ёзны тэрмін.
    Нават, нехта калі панству кажа: ніхто табою тут не цікавіцца, ды каму ты патрэбны ня трэба верыць.
  • Ihar
    03.01.2024
    Ну и как теперь,родителям легче от того что сын сел? Где мозги,он же не первый...
  • Франчэска
    04.01.2024
    Ніва, раскрыйце падрабязна, што там за скандал з Кавалеўскім і беларускім ВПК. Чаму яго маці дагэтуль працуе на такіх высокіх пасадах?

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць