Вайна55

Вызваленая ўчора з расейскага палону медык брыгады марпехаў заручылася з пабрацімам

Галіна Федзішын, баявы медык брыгады марпехаў, якую вызвалілі з расейскага палону падчас абмену 3 студзеня, заручылася з каханым — пабрацімам Міколам Грыцэняком. Пра гэта паведаміў у сацсетках Сяргей Валынскі («Валына»), камандзір 36-й асобнай брыгады марской пяхоты.

Як піша «Валына», пара разам прайшла баі за Марыупаль, вытрымала выпрабаванне палонам і доўгае расстанне.

 

«Гэтае каханне перажыло выпрабаванні, здольныя зламаць наймацнейшых. Пара ўкраінскіх марпехаў паказала, што сапраўдныя пачуцці не ведаюць перашкод, нават калі гэта «пекла на зямлі», — напісаў «Валына». 

Ён дадаў, што Галіна — апошняя дзяўчына-марпех, якая заставалася ў варожым палоне. 

Кантракт з узброенымі сіламі Украіны Галіна падпісала яшчэ ў 2016 годзе. Датуль яна год прапрацавала медыцынскай сястрой у грамадзянскай бальніцы.

У кастрычніку 2016 года ў складзе медычна-сястрынскай брыгады Вінніцкага мабільнага шпіталя Галіна адправілася на Луганшчыну. Там яна ўдзельнічала ў эвакуацыі параненых байцоў.

Пасля далучылася да шэрагаў асобнай брыгады марской пяхоты, дзе на пасадзе баявога медыка працягвала ратаваць жыцці ўкраінскіх вайскоўцаў.

У акопах на лініі размежавання ў Данецкай вобласці дзяўчына сустрэла сваё каханне — марпеха Міколу Грыцэняка. Вайна заспела пару ў Данецкай вобласці.

Пад націскам расіян іх падраздзяленне адышло з пазіцый паблізу Марыупаля на тэрыторыю «Азоўсталі». Падчас жорсткіх баёў дзяўчына была параненая.

У маі 2022 года яна разам з Міколам і іншымі пабрацімамі выйшла ў палон. За расійскімі кратамі ў пары не было магчымасці бачыцца. Мікола вярнуўся з палону некалькі месяцаў таму.

Каментары5

  • Васіль
    04.01.2024
    Шчасьця маладым!
  • Курт
    04.01.2024
    Прыгожа й кранальна. Шчасьця героям, перамогу Украіне.
  • Freddy
    04.01.2024
    Ни одного пленного беларуса не обменяли. 

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць