Усяго патроху

У Паўднёвай Карэі забаранілі гадаваць сабак на мяса

Нацыянальная асамблея Рэспублікі Карэя ўхваліла закон аб забароне развядзення сабак на мяса, іх забою і продажу сабачага мяса, паведамляе мясцовае агенцтва «Рэнхап». За гэтую забарону прагаласавалі 208 дэпутатаў, двое ўстрымаліся, галасоў супраць не было.

Мяркуецца, што закон цалкам уступіць у сілу ў 2027 годзе пасля трохгадовага пераходнага перыяду. Парушальнікам усіх забаронаў, якія ўводзяцца, будзе пагражаць штраф у памеры да 30 млн вон (22 768 даляраў) ці два-тры гады зняволення. Але само па сабе ўжыванне мяса сабак у ежу карацца законам не будзе.

Тым, хто прафесійна займаўся развядзеннем сабак на мяса, закон абяцае дапамогу ў пераарыентацыі бізнэсу, падтрымцы працоўных месцаў і субсідыі. Усе такія кампаніі павінны будуць прадставіць мясцовым чыноўнікам план па пераходзе на іншыя крыніцы даходу, калі плануюць працягнуць працу.

Паводле даных урада, у краіне дзейнічае каля 1150 фермаў па гадоўлі сабак, 34 бойні, 219 кампаній-распаўсюджвальнікаў сабачага мяса і прыкладна 1600 рэстаранаў, у меню якіх такое мяса ёсць.

Законапраект прыняты пры падтрымцы як кіроўнай партыі «Сіла народа», так і галоўнай апазіцыйнай — Дэмакратычнай партыі, адзначае агенцтва.

Забарона ўжывання мяса сабак у ежу была адным з перадвыбарных абяцанняў цяперашняга прэзідэнта Юн Сок Ёля, і за гэтую забарону адкрыта выступала першая лэдзі Кім Кон Хі, нагадвае агенцтва «Рэнхап», адзначаючы, што ў прэзідэнта з жонкай чатыры сабакі і тры каты.

У апошнія дзесяцігоддзі сабачае мяса ў Паўднёвай Карэі губляе папулярнасць, асабліва сярод моладзі, на фоне актывізацыі зоаабарончых арганізацый.

Апытанні сведчаць, што ўсё больш грамадзян выступаюць за забарону гэтай традыцыі, хоць па-ранейшаму 20-25% рэспандэнтаў выказваюцца за яе захаванне, нават калі самі сабачае мяса не ядуць. Так, апытанне інстытута Gallup, праведзенае ў 2023 годзе, засведчыла, што за апошнія 12 месяцаў сабачае мяса елі толькі 8% карэйцаў, у 2015 годзе такіх было 27%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску31

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску31

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць