Свет11

Мужчына з Бразіліі цэлы год капаў яму ў сваім доме, бо яму прысніўся схаваны там клад

Скончылася ўсё трагічна.

71-гадовы пенсіянер быў апантаны ідэяй, што пад ягонай маёмасцю знаходзіцца золата. Ён больш за год вёў раскопкі, каб знайсці скарб, піша Daily Mail.

Мужчына нават наняў людзей, каб тыя дапамагалі капаць, і напачатку плаціў ім каля 14 даляраў у дзень. Чым глыбейшай рабілася яма, тым больш была аплата за працу. У выніку пенсіянер плаціў каля 102 даляраў памочнікам штодня. Хадзілі чуткі, што мужчына нават шукаў дынаміт, каб паскорыць раскопкі.

На жаль, 5 студзеня мужчына ўпаў у яму, якая на той момант была ўжо глыбінёй 40 метраў і мела ўсяго 90 сантыметраў у дыяметры. Ён памёр ад атрыманых траўм.

Супрацоўнікі экстранных службаў, якія прыбылі на месца гібелі, былі шакаваныя тым, што мужчына змог выкапаць настолькі глыбокі калодзеж пры дапамозе «прымітыўных і архаічных інструментаў». Каб дастаць цела, ратавальнікі спускаліся на дно ямы ў масках з кіслароднымі балонамі.

Каментары1

  • Мойша
    10.01.2024
    У любавіцкай сінагозе Нью-Йорка таксама яму знайшлі. Супадзенне? Не думаю

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС15

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС15

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць