Грамадства1313

Звальненні нязгодных і кадэбэшнікі ў аддзелах. Што адбываецца на буйных прадпрыемствах і ўстановах краіны 

Некаторыя прадпрыемствы праз звальненні адчуваюць недахоп кадраў, але палітычныя інтарэсы перавышаюць эканамічныя.

Па звестках «Рабочага руху», пасля інцыдэнту на БАМе на «Нафтане» звольнілі ад 30 да 60 чалавек. Ілюстрацыйнае фота: «Нафтан»

Нафтан. Пасля выбуху на БАМе звольнілі дзясяткі чалавек

Прадстаўнік «Рабочага руху», знаёмы з сітуацыяй на «Нафтане», распавёў «Нашай Ніве», што звальненні нязгодных на прадпрыемстве працягваюцца.

З яго слоў, пасля выбуху на БАМе (у канцы лістапада 2023 года, тады за дыверсію затрымалі былога супрацоўніка «Нафтана») адбылася чарговая хваля рэпрэсій.

«Тады вельмі шмат чалавек былі дапытаныя, частка атрымала суткі або штрафы. Тыя, хто атрымаў пакаранне, пазней былі звольнены. Па нашых даных, пасля інцыдэнту на БАМе на «Нафтане» звольнілі ад 30 да 60 чалавек.

Апроч тых, хто трапляе на суткі або атрымлівае штраф па палітычных артыкулах, з прадпрыемства «просяць» звольніцца тых, хто не прайшоў адбор пасля гутарак на ідэалагічную прыдатнасць са службай бяспекі», — кажа суразмоўца.

Падобныя дзеянні з боку кіраўніцтва прыводзяць да дэфіцыту кадраў. Са слоў суразмоўцы, вырашыць праблему недахопу кадраў не атрымліваецца нават з улікам таго, што заробкі на «Нафтане» знаходзяцца на прымальным узроўні.

Усё праз тое, што па ідэалагічных матывах адсейваюць да 90% патэнцыйных кандыдатаў.

БЧ — напічкана сілавікамі

Палітычна матываваныя звальненні і паглыбленыя праверкі патэнцыйных кандыдатаў на працу адбываюцца і ў падраздзяленнях Беларускай чыгункі.

Сілавікі працуюць на чыгунцы ў якасці намеснікаў начальнікаў аддзяленняў. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Па звестках супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, кіраўніцтва БЧ нашпігавана выхадцамі з КДБ, МУС і пракуратуры. Падобныя штатныя памочнікі ёсць ва ўсіх аддзяленнях БЧ. Працуюць яны ў якасці намеснікаў начальнікаў аддзяленняў. 

З гэтых прычын супрацоўнікам чыгункі даводзіцца рэгулярна сутыкацца з ідэалагічнай апрацоўкай і звальненнем нелаяльных рэжыму. Пры прыёме на працу кандыдаты таксама праходзяць пільны кантроль па лініі сілавікоў.

Рэпрэсіі ў сістэме адукацыі

Палітычна матываваныя звальненні працягваюцца і ў беларускіх ВНУ. 

Пра хвалю чыстак у БДУ казала і былая выкладчыца кафедры міжнародных адносін, кандыдат гістарычных навук, палітолаг Роза Турарбекава. Яна звязвала гэта з парламенцкімі выбарамі, бо падобныя працэсы назіраліся перад канстытуцыйным рэферэндумам 2022 года.

У БДУ звальненні за палітыку курыруе прарэктар па бяспецы. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

З яе слоў, свежыя спісы ва ўніверсітэт прыйшлі напрыканцы мінулага года. У іх кандыдаты на звальненне і паніжэнне. Некаторых чакае толькі выклік на прафілактычныя гутаркі. Па словах Турарбекавай, як правіла, гэтыя працэсы курыруе афіцэр КДБ, ён жа прарэктар па бяспецы.

Палітолаг мяркуе, што гэта не апошняя хваля рэпрэсій нават з улікам таго, што самых актыўных даўно звольнілі. Яна лічыць, што да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года «будзе праведзена самая, напэўна, вялікая кампанія паводле таго ж сцэнарыя».

Паводле інфармацыі Турарбекавай, да восені 2023 года толькі з БДУ было звольнена каля 100 дацэнтаў і прафесараў. 

Як расказвалі «Нашай Ніве», толькі на гістфаку БДУ напрыканцы мінула года звольнілі двух выкладчыкаў. 

Звальненні адбываюцца не толькі ў сталічных ВНУ. У апошнія дні 2023 года з ГрДУ ім. Янкі Купалы звольнілі Святлану Марозаву, доктарку гістарычных навук і прафесарку кафедры гісторыі Беларусі.

Затрыманні — нават у холдынгу «СБ. Беларусь сегодня»

Нядаўна стала вядома, што ў Мінску адбыліся масавыя затрыманні архітэктараў. Падчас аблавы было затрымана каля 40 чалавек. Мінімум чатыры з іх цяпер у СІЗА.

Затрымлівалі таксама адразу чатырох супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі. 

Махавік рэпрэсій закранае і тых, хто па логіцы мусіў быць па іншы бок барыкад. Так, затрымлівалі двух супрацоўнікаў «Альфа Радыё», якое ў сваю чаргу ўваходзіць у холдынг «СБ. Беларусь сегодня».

Чытайце таксама: 

«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў

Пуцін ганарыцца, што эканоміка Расіі стала першай у Еўропе. Але ці так гэта?

Каментары13

  • даведка
    10.03.2024
    Кочанова имела в качестве своего первого заместителя в горисполкоме приставленного к ней сотрудника из КГБ.
    Лукашенко признавался, что именно по рекомендации спецслужб назначил вице-премьером Наталью Кочанову.
  • Ха-ха
    10.03.2024
    "Падтрымліваюць уладу 87%" - казаў нядаўна Лукашэнка.

    "90% кандыдатаў на працу не праходзіць ідэалагічную праверку"
  • SHOS
    10.03.2024
    Деградация полная. До кучи предлагаю ещё движение хунвейбинов возродить.

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

Сын Трампа многае вырашае. Вось як тлумачаць нявыбар Пампеа21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →