Эканоміка1818

«Як выжыць цяпер пчаляру? На іншую працу ісці». Пчаляр з Магілёўшчыны расказаў, чаму раней любімая справа цяпер не дае прыбытку

40-гадовы Сяргей Давыдзенка з вёскі Вендараж Магілёўскага раёна разам з братам займаецца мёдам ужо 17 гадоў. Усё ішло нядрэнна, але апошнім часам асабістая падсобная гаспадарка перастала прыносіць прыбытак, таму мужчына ўладкаваўся працаваць па найме і задумаўся над тым, каб гэтай вясной прадаць пчальнік, піша «Вечерний Бобруйск».

«Захоўваць лепш грошы, а мёд трэба есці»

Пчоламі Сяргей захапіўся яшчэ ў маладосці. Пачыналі ўсяго толькі з трох вуллёў. За гэтыя гады «паласатая гаспадарка» павялічылася да 220 пчаласем'яў. 150 вуллёў належаць брату Андрэю, астатнія 70 — яму.

Сяргей лічыць, што павялічыць колькасць пчол — зусім не праблема, калі ў гэтым разабрацца.

«Падсаджваецца матка ў адводак — вось табе і сям'я, — усміхаецца мужчына. — Ахвяраваўшы адзін год прадукцыяй мёду, можна павялічыць пчальнік у чатыры разы «пстрыкнуўшы пальцамі». Гэта значыць, з 4-х вуллёў можна за год 16 зрабіць».

З тым, што прапанаваць пакупнікам, таксама праблем не ўзнікае. Цяпер у асартыменце ёсць цэлых 5 гатункаў салодкага прысмаку, у асноўным за кошт таго, што маецца качавая частка пчальніка. Побач ёсць багаты калгас «Магілёўэнерга», які можа дазволіць сабе сеяць у тым ліку грэчку, і фермер непадалёк фацэлію высейвае. Таму браты падвозяць сваіх пчол на цвіценне гэтых раслін.

Пчаляр прадае мёд у сярэднім па 8 рублёў за паўлітра незалежна ад гатунку. Кошт аднолькавы, бо выдаткі на вытворчасць не адрозніваюцца.

«Тыя ж транспартныя выдаткі, на электраэнергію для адпампоўкі мёду, на ваду. Сабекошт вытворчасці аднаго кілаграма мёду аднолькавы, — тлумачыць Сяргей. — Купляюць усе гатункі аднолькава. Тут ужо справа густу. Хтосьці любіць мёд у сотах і не шкадуе 20 рублёў за кг. Ёсць прадукты, якія ў асноўным возіш з сабой для асартыменту: пяргу (8 рублёў за 100 г), пылок (7 рублёў за 100 г), праполіс (30 рублёў за 100 г.)».

Па словах Сяргея, цяпер людзі надта шмат мёду не купляюць, хоць, як лічыць пчаляр, дарма. Калі з'ядаць патрэбную колькасць, можна ўмацаваць імунітэт.

«У мёдзе ўтрымліваюцца ўсе распаўсюджаныя водарастваральныя вітаміны: A, B, C… Не варта думаць, што мёд выратуе вас, калі вы ляжыце з тэмпературай 38. Гэта не лекі. Яго трэба есці для прафілактыкі прастудных захворванняў пастаянна і рэгулярна, па адной чайнай лыжцы ў дзень, не болей, таму што ён каларыйны. Калорый у ім столькі ж, колькі і ў цукерцы.

Вось калі б усе ўспрымалі мёд як ласунак, — марыць Сяргей, — я думаю, што продажы былі б большыя. Цукеркі ж ядуць пастаянна. Раней людзі прасілі трохлітровы слоік, а цяпер кажуць: на зіму вазьму паўлітра — і хопіць.

А мёд жа захоўваецца вельмі добра. У егіпецкіх пірамідах у амфарах знаходзілі мёд, якому больш за тысячу гадоў. Праўда, я лічу, што захоўваць лепш грошы, а мёд трэба есці і трымаць адкрытым на стале!»

Продаж мёду ў Магілёве

«Сёння пчаляры не гатовыя плаціць падаткі»

Што тычыцца заробку, тут усё не вельмі аптымістычна. Асабліва цяжка, кажа Сяргей, стала з 2022 года, калі ўвялі 10-працэнтны падатак, які закрануў таксама грыбнікоў і ягаднікаў.

«Калі ў нас даход большы за 200 базавых за год, мы павінны заплаціць 10 адсоткаў падатку (з перавышэння гэтай сумы. — Заўв. аўт.). За што? Мы ж з'яўляемся апыляльнікамі для сельгаспрадпрыемстваў, у іх павялічваецца ўраджайнасць дзякуючы нам, а з нас яшчэ і падатак, — здзіўляецца Сяргей. — 200 базавых — гэта сёння 8 000 рублёў.

Нечувана. Парог у 8 000 рублёў пчаляры пераходзяць вельмі проста. Адзін раз здаць паўтары тоны мёду — і ён пяройдзены.

Сёння пчаляры не гатовыя плаціць падаткі. Падзяліце гэтыя 200 базавых (8 тысяч рублёў) на год, заробак атрымаецца — 666 рублёў на месяц. Як можна пражыць за такія грошы, калі сярэдні заробак па Магілёўскай вобласці — 1 640 рублёў? Я разумею, калі б для нас зрабілі парог не 200 базавых, а 500 — пытанняў бы не было. На 1 666 рублёў ужо можна жыць. Усе б працягнулі працаваць і, магчыма, нарасцілі б вытворчасць, прадавалі б танней мёд на рынку ў розніцу…»

«Самае галоўнае пытанне ў нас сёння — збыт»

Увосень Сяргей прадае мёд на сельскагаспадарчых кірмашах. Аднак такі гандаль асаблівага прыбытку не прыносіць, кажа ён:

«Гандаль на кірмашах — гэта не выхад для пчаляра. Там за два дні можна зарабіць, як правіла, 250 рублёў у першы дзень і рублёў 100 — у другі. Выходзіць 350 рублёў. Вось і палічыце: чатыры тыдні па 350 рублёў — гэта 1 400. Гэта калі ў сезон кірмашоў. А калі іх няма? Рынак — таксама не выхад. Трэба плаціць за гандлёвыя месцы. Трэба, каб пакупнікі цябе ведалі, а гэта напрацоўваецца гадамі.

Праблема ў тым, што сёння няма цэнтралізаванага збыту мядовай прадукцыі. У Беларусі засталося пару прадпрыемстваў, якія закупляюць мёд оптам: лікёра-гарэлачныя і кандытарка трохі, ды і тое — па капеечнай цане, 3,5—4 рублі за кілаграм, а разлік — праз паўгода.

Скарачаецца колькасць перапрацоўшчыкаў, якія робяць з нашага беларускага мёду крэм-мёд — з чарніцай, абляпіхай, іншымі ягадамі, з мятай. Па факце, у нас застаўся толькі адзін стабільны пакупнік мёду: калі бачылі, прадаецца «Мядок».

Якасны, закрышталізаваны, аднастайная структура, зярністасць добрая, не буйнакрышталічная. Добры мёд. У асноўным, наш, беларускі. Яго купляюць оптам у пчаляроў і фасуюць у сваю маленькую тару. Але туды не прабіцца. Там чарга. Людзі гатовыя здаваць ім мёд нават па цане 3,5 рубля за кг».

«З аднаго вулля, які цалкам быў прысвечаны збору мёду ў сезон, можна сабраць 90 кілаграмаў мёду, — працягвае Сяргей. — Але так як удзельнічаюць у медазборы не ўсе сем'і, а, напрыклад, 100 з 220-ці, то, каб даведацца аб'ём вытворчасці, мы дзелім колькасць атрыманага мёду на ўсе вуллі, таму што абслугоўваць пчальнік трэба ўвесь: купіць для пчол вашчыну, падкормку на зіму, паліва… Усё «на круг» дзеліцца і атрымліваецца 45-50 кілаграмаў.

Гэта такі сярэднестатыстычны савецкі паказчык, які быў даведзены для пчолагаспадарак, нармальны аб'ём вытворчасці. Але нават вырабляючы гэтыя аб'ёмы, з маёй часткі (70 пчоласем'яў) у мяне на складзе стаіць дзве тоны мёду, і я не ведаю, куды яго прадаваць. Раней прадавалі за мяжу, цяпер нельга».

«Мне пашанцавала, і я знайшоў працу»

Выдаткі, якія былі ўкладзеныя і сыходзяць сёння на ўтрыманне пчалінай гаспадаркі, ніколі не акупяцца, лічыць Сяргей. А «працаваць дзеля працы» яму не хочацца, таму мужчына вырашыў успомніць пра свой дыплом аб вышэйшай адукацыі з універсітэта харчавання і шасцігадовы досвед працы на Магілёўскім хлебазаводзе. І з сакавіка мінулага года ён працуе адміністратарам на адным з прадпрыемстваў абласнога цэнтра.

«Як выжыць цяпер пчаляру? На іншую працу ісці, — кажа Сяргей. — Да станка станавіцца, больш ніяк. Мне пашанцавала, і я знайшоў працу. Цяпер трэба пазбаўляцца ад пчол. А што рабіць? Вясной-летам буду прадаваць».

17 гадоў таму, калі Сяргей Давыдзенка з братам толькі пачыналі займацца пчалярствам, яны купілі: дзве медагонкі (кожная каштуе па 1 000 еўра), стол для распячатвання сотаў, два вытворчыя памяшканні для захоўвання і адпампоўкі мёду… А яшчэ трактар «МТЗ-82», тры 8-метровыя прычэпы. І сёння ўсё гэта, са слоў Сяргея, «шалёных грошай каштуе». І ўсё гэта, кажа ён, яшчэ не акупілася:

«Калі палічыць усе ўкладанні, зробленыя ў пчол, то добра, калі выйдзеш «у нуль». А хутчэй там глыбокі мінус. І проста працуеш з гэтым, таму што прывык, уцягнуўся, і ўсё.

Некаторыя кажуць, што крызіс — гэта час для магчымасцяў. Але магчымасці цяпер толькі ў таго, у каго ёсць добры капітал і хто можа ўкласці гэты капітал у бізнэс, які сышоў з рынку, — разважае Сяргей. — Напрыклад, сышоў з рынку я, пчаляр. А чалавек, у якога ёсць капітал, выкупіў мой пчальнік, плаціць заробак пчаляру і працягвае маю справу.

У яго ёсць абаротныя сродкі, каб плаціць заробак і ўтрымліваць гэты пчальнік да лепшых часоў. Гэта значыць, гэта час для тых, у каго ёсць абаротныя сродкі і капітал. А для мяне гэтай магчымасці няма».

Каментары18

  • Губернскае ЧК
    20.01.2024
    Твой тавар купілі б за мяжой нарасхват. Але твая улада не дасьць яго вывезці. За мяжой украінскае, расейскае, літоўскае прадаецца, але няма нічога беларускага. Правадыр лічыць, што беларусам валюта непатрэбна, а ў яго самога дастаткова яе.
  • Влад
    20.01.2024
    28 лет в крайней хате просидел, а теперь, ой, как выжить.
  • Влад
    20.01.2024
    Губернскае ЧК,за какой мяжой? В той же Литве или Польше в любом магазине и на любом рынке такого добра как у Вини-Пуха в кладовке! 

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →