Грамадства

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

Ацяпленне ў кватэрах адключылі, а вясна не дае расслабіцца. Беларусы мерзнуць, а камунальнікі не рэагуюць. Ці можна гэта змяніць?

«Як толькі стала цёпла, у кватэрах адключылі ацяпленне, а тут раз — і зноў рэзкае пахаладанне, ноччу мерзлі. Я, вядома, не прашу ўключаць батарэі на поўную магутнасць, але няўжо, улічваючы, што людзям холадна, хоць бы напалову ўключыць нельга? Ці гэта так эканомяць на спажыўцу?» — звярнуўся чытач у рэдакцыю «АіФ». 

На гэтае пытанне адказаў галоўны інжынер ЖЭУ №1 Заводскага раёна Мінска Максім Крышнеў.

Паводле яго слоў, ёсць агульнае правіла: ацяпленне пачынаюць падаваць у жылыя дамы, калі на працягу трох дзён сярэднесутачная тэмпература паветра не ўзнімаецца вышэй за +8°C.

І гэтак жа з адключэннем: калі трое сутак гэты паказчык пратрымаецца вышэй за +8° C, батарэі выключаюць.

«Таму ў тэорыі сітуацыя, калі батарэі, выключыўшы, зноў уключаюць з-за раптоўных халадоў, магчымая. Рашэнне аб гэтым прымаюць мясцовыя ўлады, улічваючы прагнозы метэаролагаў і тэхнічную гатоўнасць сістэмы», — удакладніў Крышнёў.

Між тым, у наступныя дні нас чакае новая порцыя халадоў. 

У панядзелак, 5 мая, па поўначы, а ў аўторак, 6-га чысла, па поўдні краіны — кароткачасовыя ападкі. Уначы і раніцай — пагроза замаразкаў да -3°C.

У панядзелак днём чакаецца +7 да +13°C, у аўторак будзе каля +13°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць