Свет3131

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%

У Румыніі падлічылі 100% галасоў з участкаў унутры краіны па выніках першага тура прэзідэнцкіх выбараў. Лідар нацыяналістычнай партыі «Альянс за аб'яднанне Румыніі» Джорджэ Сіміён набірае 40,96%, следам ідзе мэр Бухарэста Нікушор Дан. Кандыдат ад кіруючай кааліцыі Крын Антанеску — трэці.

Джорджэ Сіміён. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Сіміён — прыхільнік Дональда Трампа, а ягоная партыя, як піша Politico, пазіцыянуе сябе як «прахрысціянскую і прасямейную». Ён выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне (пры гэтым асуджаючы Расію) і падтрымлівае Кэліна Джарджэску — кандыдата, якога абвінавачвалі ў сувязях з Расіяй і не дапусцілі да выбараў.

Сіміён набраў 40,96% галасоў і выйшаў у другі тур разам з мэрам Бухарэста Нікушорам Данам, які атрымаў 20,99%. 

55-гадовы Дан — прымар, гэта значыць мэр сталіцы краіны, Бухарэста. Дан раней узначальваў ліберальны Саюз за ўратаванне Румыніі (СУР), аднак на выбары ідзе як незалежны і антымэйнстрымавы кандыдат.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі пройдзе 18 траўня.

Каментары31

  • Яўген
    05.05.2025
    Ну што, трэба скасоўваць вынікі, бо народзец зноўку не за тых галасуе, за каго трэба?
  • Австрияк
    05.05.2025
    Нужно срочно отменять результаты
  • Гопнік
    05.05.2025
    Цудоўная ілюстрацыя бязмозглай палітыкі Еўрасаюза. Магчыма, Джарджэску зімой і не атрымаў бы перамогу ў другім туры. А вось цяпер Сіміона наўрад ці нешта спыніць. Самі раскруцілі прарасійскага кандыдата, малайцы.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming2

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць