Здарэнні33

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне

Маленькае ласяня, якое прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне, перадалі спецыялістам цэнтра дапамогі птушкам і жывёлам «Пустальга».

У камітэце па прыродных рэсурсах расказалі Kraj.by: «Узрост жывёлы не перавышаў сямі дзён. Паколькі была вялікая верагоднасць, што маці ласянятка вернецца, пастухам было дадзена ўказанне не дакранацца да жывёлы рукамі. Але прайшло некалькі дзён, а ласіха так і не з’явілася. Маленькае дзіця засталося адно сярод статка кароў, і ўзнікла пагроза яго гібелі ад знясілення».

30 красавіка камісія прыняла рашэнне перадаць ласяня Цэнтра дапамогі птушкам і жывёлам «Пустальга», размешчанай у вёсцы Ласі Маладзечанскага раёна. На дапамогу ў дастаўцы жывёлы адгукнуліся валанцёры, якія аператыўна прыбылі ў Паставы, дзе ім і было перададзена ласяня. Праз дзве гадзіны жывёла была дастаўлена да месца будучага часовага знаходжання.

Удзельнікі выратавальнай аперацыі выказваюць надзею, што жывёліне там будзе добра, яна акрыяе і з цягам часу будзе адпушчана ў навакольнае асяроддзе.

Каментары3

  • AD
    06.05.2025
    Возможно маму лосиху сьели браконьеры или еще кто
  • Žvir
    06.05.2025
    Biednaje maloje, ubačyla padobnych da siabie i pajšlo da ich, skiemila, što treba rabic`. :))
  • Куц
    13.05.2025
    Аглаед любит лосятинкой побаловаться

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць