Свет22

Расійскі газ забароняць у Еўропе да канца 2027 года

Краінам ЕС прапануюць цалкам забараніць пастаўкі расійскага газу да канца 2027 года. Такая ініцыятыва ўтрымліваецца ў «дарожнай карце» еўракамісіі па адмове ад «блакітнага» паліва з Расіі, якая будзе прадстаўленая 6 траўня, распавялі Bloomberg дасведчаныя крыніцы.

Паводле іх словаў, забарона павінна закрануць як доўгатэрміновыя пагадненні, так і спотавыя кантракты, на якія прыпадае каля траціны імпарту расійскага газу. Пры гэтым для апошніх мера ўступіць у сілу не пазней за канец гэтага года.

Дакладныя тэрміны ўвядзення забароны будуць залежаць ад здольнасіці ЭС забяспечыць альтэрнатыўныя пастаўкі звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, Катара, Канады і Афрыкі, адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Яны таксама дадалі, што планы па паступовай адмове ад газу з Расіі акажуць абмежаваны ўплыў на цэны і энергетычную бяспеку ЕС, улічваючы вялікія аб’ёмы ЗПГ ва ўсім свеце, якія павінны з'явіцца на рынку ў бліжэйшыя гады.

Каментары2

  • JD Vance
    05.05.2025
    Малайцы еўрасаўкі! Самі ўпарта рухаюць ЕС у бок заняпаду, а потым здзіўляюцца, калі ў Румыніі на вабарах антрыбрусэльскія кандыдаты набіраць больш, чым яны хочуць
  • Žvir
    06.05.2025
    U hetym josc` sens.

    Adno smiešna, ciaham dziesiacihoddzia rabili durnoje, marnujučy hrošy i čas, pryviazvali siabie da rasiejskaha hazu (dziakuj Mierkieļ), kab ciapier cierpiačy nastupstvy, rabic` supracliehlaje.
    Heta nie prykmieta daļnabačnasci i pasliadoūnasci eūrapiejskich elitaū u 2000-2020 hadach, durata (dy i chabar taksama) tam brali vierch.

    Duraty i ciapier tam chapaje, asabliva ū dziejaņniach kiraūnictva Lietuvy, što da bielarusaū, durata i ciapier zastajecca ū trendzie, u jaje ciapier "vakno mahčymasciaū"(jak tam kažuc`...:)))

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць