Свет88

Юшчанка: Цімашэнка і Януковіч – пракрамлёўскія кандыдаты

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка назваў прэм'ера Юлію Цімашэнка і лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча пракрамлёўскімі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Такую заяву ён зрабіў 3 студзеня падчас цырымоніі асвячэння каталіцкага храма Святога Архістратыга Міхаіла ў Львоўскай вобласці.

«Маскоўскі праект не павінен перамагчы 17 студзеня, таму што Цімашэнка і Януковіч – гэта лепшыя прадстаўнікі адзінай крамлёўскай кааліцыі» – сказаў прэзідэнт Украіны.

Юшчанка нагадаў аб тым, што Януковіч і Цімашэнка год назад ужо спрабавалі стварыць кааліцыю шляхам канстытуцыйнага перавароту. На думку прэзідэнта Украіны, ні Цімашэнка, ні Януковіч не будуць трымацца ідэі суверэннай, незалежнай дзяржавы.

«Іх мара, гэта тое, дзе ты персанальна будзеш заўтра – ва ўладзе ці не ва ўладзе. Уласна для гэтага фабрыкуюць тыя газавыя дамовы, якія вядуць Украіну да энергетычнай і эканамічнай капітуляцыі. Адсюль пачынаецца вечная дыслакацыя Чарнаморскага флоту. Адсюль пачынаецца адмова ад нашай інтэграцыі ў НАТА. Адсюль пачынаецца здача нафтаправода Адэса-Броды» – падкрэсліў Юшчанка.

Пры гэтым В.Юшчанка адзначыў, што яго палітыка заключаецца ў супрацьлеглым. Ён прапаноўвае краіне вярнуцца дадому – у Еўропу. «Выбар у вашых руках. Я б вельмі хацеў, каб украінскі здаровы сэнс перамог. Нам няма чаго шукаць ва ўчорашнім балотным дне».

Нагадаем, што выбары прэзідэнта Украіны запланаваныя на 17 студзеня.

АП, паводле korrespondent.net

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць