Грамадства99

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель

Важная шматгадовая традыцыя перапыненая ў Гомелі. Тут упершыню каталіцкія вернікі не змаглі на Дзяды памаліцца ля крыжа, усталяванага на месцы масавых пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій, піша выданне Katolik.life.

Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель

Штогод з 1990‑х у дзень успаміну памерлых, 2 лістапада, каталікі збіраліся на малітву на 9‑м кіламетры Чарнігаўскай шашы на ўскраіне Гомеля. Сярод расстраляных у гэтых лясах былі многія вернікі, у тым ліку каталіцкія і праваслаўныя святары.

У апошнія гады набажэнства на гэтым месцы ўзначальваў біскуп Казімір Велікаселец. У пачатку 2026 года ён пайшоў з жыцця.

Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, сёлета ўпершыню мясцовыя ўлады не далі дазволу на правядзенне набажэнства на Чарнігаўскай шашы.

Гомель заставаўся апошнім у Беларусі месцам, дзе каталікі ладзілі набажэнства на месцы пахавання ахвяр рэпрэсій. З 2023 года ў Курапатах пад Мінскам — на месцы найбольш масавых расстрэлаў рэпрэсаваных — не праводзіцца малітва, прынамсі публічная, якая раней таксама была штогадовай і праходзіла з удзелам біскупаў, у тым ліку Апостальскага нунцыя, прадстаўніка Ватыкана.

Раней арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч называў Курапаты «Галгофай беларускага народа» і адзначаў, што гэтае месца — неад'емная частка гісторыі народа, без пазнання і ацэнкі якой ён не мае будучыні.

Памяць аб ахвярах савецкіх рэпрэсій у Гомелі супярэчыць ідэалагічнай ўстаноўцы, згодна з якой у гэтым месцы расстрэлы праводзілі толькі нацысты падчас вайны, а пра масавыя рэпрэсіі савецкіх уладаў замоўчваецца.

Каментары9

  • Мы ўсё яшчэ памятаем
    03.11.2026
    Дыктатура хоча, каб мы забылі, але мы ня можам забыць і ніколі не забудзем. Калі ня можам памаліцца ля прыдарожнага крыжа, будзем маліцца дома і ў сваіх сэрцах. «Дзяды» ўкараніліся ў беларускай душы. Мы нясем крыж жорсткае гісторыі ў сваіх сэрцах. Беларусь жыве. Яшчэ жыве.
  • Ян
    03.11.2026
    Калі малітвы на месцах гібелі ахвяр рэпрэсій забаранілі па ўсёй краіне, то краіну чакаюць новыя масавыя рэпрэсіі, гулагі і магчыма нават вайна!
  • понятно
    03.11.2026
    Всё, российское ФСБ, руками кгб и мвд лукашенко, взяло всё под контроль...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць