Свет77

Трампа абавязалі выплаціць пісьменніцы Кэрал 83 мільёны даляраў

Падзякаваўшы прысяжным, суддзя Луіс Каплан даў ім такую параду: «Ніколі не раскрывайце, што вы былі сябрамі гэтай калегіі прысяжных. Больш нічога я пра гэта казаць не буду».

Дональд Трамп. Фота: Charlie Neibergall / AP

Прысяжныя ў Нью-Ёрку разгледзелі пазоў аб паклёпе пісьменніцы Джын Кэрал да экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прысудзілі яму выплаціць ёй 83,3 мільёна даляраў, піша Бі-бі-сі.

Гэтая сума складаецца з кампенсацыі рэпутацыйнай шкоды (11 млн даляраў), эмацыйнай шкоды (7,3 млн даляраў) і штрафу 65 млн даляраў, якія адвакаты Кэрал прасілі прызначыць, каб прымусіць палітыка спыніць яго нападкі на пазоўніцу.

Трамп быў раней прызнаны вінаватым у замаху на Кэрал у 1990-я. Новы пазоў аб дыфамацыі быў пададзены з-за зробленых ім у 2019 годзе заяваў, якія абвінавачвалі яе ў хлусні.

Прысяжныя, чые імёны дзеля іх бяспекі не раскрываюцца, раіліся тры гадзіны і вынеслі сваё рашэнне аднагалосна

Падзякаваўшы прысяжным, суддзя Луіс Каплан даў ім такую параду: «Ніколі не раскрывайце, што вы былі сябрамі гэтай калегіі прысяжных. Больш нічога я пра гэта казаць не буду».

Трамп, са свайго боку, адрэагаваў на рашэнне суда праз некалькі хвілін на сваім сайце Truth Social. Ён назваў яго смешным і абяцаў падаць апеляцыю на «ўсё гэтае накіраванае Байдэнам паляванне на ведзьмаў, накіраванае на мяне і Рэспубліканскую партыю».

Прысяжныя адбіраліся пры актыўным удзеле адвакатаў Трампа, суддзя не падпарадкоўваецца прэзідэнту, а Джын Кэрал падала пазоў у сваіх прыватных інтарэсах.

Трамп, аднак, дадаў, што «судовая сістэма выйшла з-пад кантролю» і выкарыстоўваецца як «палітычная зброя».

Каментары7

  • Васіль
    27.01.2024
    Амстэр кекс, а хто скінецца табе? Ці ты мяркуеш, што такі падыход толькі да Трампа. А вось ты будзеш жыць у свеце дэмакратыі і свабоды?
  • Амстэр кекс
    27.01.2024
    Васіль, што, няўжо трампісты толькі плявузгаць здатныя, а як скінуцца свайму куміру, дык адразу ў кусты. А за дэмакратыю ў самым вольным горадзе не турбуйцеся - яна перажыла не аднаго папуліста, перажыве і Трампа.
  • бабруйчанін
    27.01.2024
    Васіль, Вася .там вось як было Прысяжныя адбіраліся пры актыўным удзеле адвакатаў Трампа, суддзя не падпарадкоўваецца прэзідэнту, а Джын Кэрал падала пазоў у сваіх прыватных інтарэсах ..Як табе падобны Рэгламент працэдура
    Адвакаты Дональда адбіраюць каллегію прысяжных Нават у фільмах галівудзкіх гєта пабачіш Вася

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць