Усяго патроху33

На праваслаўныя Каляды пацяплее да +2°С

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 5—7 студзеня.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 5—7 студзеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—19°С, пры праясненнях

да мінус 22—24°С, днём мінус 7—13°С.

У Мінску 5 студзеня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 16—18°С, днём мінус 10—12°С.

***

6 студзеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі кароткачасовы снег. Днём складаныя ўмовы надвор’я: на большай частцы тэрыторыі снег, у асобных раёнах па поўдні моцны снег, мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра

ноччу мінус 7—14°С, пры праясненнях да мінус 16—18°С, днём мінус 1—8°С.

***

7 студзеня будзе воблачна. Ноччу часам снег, месцамі моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўднёва‑заходні 6—11 м/с, ноччу ў асобных раёнах парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 1—8°С, па поўначы да мінус 10°С, днём мінус 4 — плюс 2°С.

У Мінску 6 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10°С, днём мінус 3—5°С.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць