Эканоміка

Важны кітайскі банк спыніў аперацыі з Беларуссю і Расіяй

Расійскі бізнэс чакае наступлення «лагістычнага калапсу» праз тое, што банк Chouzhou Commercial Bank напярэдадні кітайскага Новага года паведаміў кліентам аб прыпыненні аперацый з Расіяй і Беларуссю. Пра гэта расказала газета «Ведомости» са спасылкай на знаёмых з сітуацыяй прадстаўнікоў бізнэсу.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі выдання, менеджмент банка яшчэ на мінулым тыдні паведаміў сваім кліентам пра спыненне адносін з беларускімі і расійскімі арганізацыямі. Пры гэтым першапачаткова ў Chouzhou паведамлялі аб спыненні плацяжоў толькі па пераліку тавараў, увоз якіх у Расію забаронены міжнароднымі санкцыямі.

У «Ведомостях» адзначылі, што банк Chouzhou стаў галоўным разліковым цэнтрам для расійскіх імпарцёраў, чаму спрыяла сярод іншага размяшчэнне яго штаб-кватэры ў адным з галоўных лагістычных вузлоў кітайскага экспарту ў Расію — горадзе Іу.

Крыніцы газеты сцвярджаюць, што спыненне разлікаў закранае транзакцыі, якія праводзяцца не толькі праз SWIFT, але і з дапамогай альтэрнатыўных сістэм перадачы фінансавых паведамленняў — расійскай СПФС і кітайскай CIPS.

Прадстаўнікі расійскага бізнэсу заявілі газеце, што ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася, а таксама з надыходам кітайскага Новага года чакаюць лагістычны калапс, бо з-за доўгіх выхадных у Кітаі вываз тавару будзе вельмі абцяжараны аж да сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні2

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць