Грамадства33

Рыбакі на выходных цэлым натоўпам акупавалі невялікую рачулку пад Гроднам. Лавілася добра, але шмат і насвінячылі

Днямі многія беларускія СМІ і сацсеткі абляцела відэа, на якім цэлыя натоўпы рыбакоў сабраліся на невялікай рэчцы непадалёк ад Гродна і вудзяць там рыбу, седзячы ледзь не адзін у аднаго на галаве. Цяпер выявілася, што такая народная папулярнасць гэтага месца мае яшчэ адзін непрыглядны бок. 

Дзясяткі рыбакоў сабраліся побач з аграгарадком Свіслач на невялікай затоцы аднайменнай ракі, паведамляла выданне Newgrodno. Увесь лёд там быў у лунках-дзірках.

Такое рыбалоўства выклікала шырокае абмеркаванне ў інтэрнэце, і не ўсе каментатары ацэньвалі яго станоўча. Хтосьці асуджаў рыбакоў за тое, што яны не думаюць пра бяспеку, хтосьці называў іх «галоднымі».

Самі ж рыбакі называлі сітуацыю цалкам звычайнай. Маўляў, бліжэй да вясны рыба пачынае актыўна перамяшчацца па акваторыі рэк і часта заходзіць у такія затокі, якія злучаюцца з ракой. Акрамя таго, лёд на такіх затоках, як правіла, мае дастатковы запас трываласці, што робіць падобную рыбалку бяспечнай у параўнанні з рыбалкай на самой рацэ.

Але пасля сыходу рыбакоў выявіўся і яшчэ адзін бок праблемы. Адзін з карыстальнікаў тыктока наведаўся туды ў будны дзень і заўважыў, што рыбакоў на лёдзе цяпер амаль няма, а вось смецця пасля іх — горы. Валяюцца на лёдзе і бутэлькі, і анучы, і недакуркі, і нават мёртвая рыба. Пасля раставання лёду ўсё гэта смецце апынецца на дне вадаёма, што, вядома, не лепшым чынам адаб'ецца на экалогіі.

Мужчына ходзіць па лёдзе з пакетам, збірае смецце і здымае ўсё, што адбываецца, на відэа. 

@nashaniva Гісторыя жыцця простага беларускага рыбака #рыбалка #беларусь #новостибеларуси #женарыбака #беларусы #нашаніва ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Каментары3

  • Шнайдэр
    14.02.2024
    І пофіг трэцяя сьвятовая аайна!... Абы каб клявала...
  • Иегова
    14.02.2024
    Фу, быдлоиды.
  • Залатая рыбка
    15.02.2024
    Быдла на паляванні

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму13

Эксперт па нерухомасці палічыла, колькі трэба «не есці і не піць», каб купіць аднапакаёўку ў Мінску

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне38

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах1

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам3

Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі3

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці8

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

«Для Кіева было б лепш, каб Беларусі не існавала наогул». Вялікая размова з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Галоўнае
Усе навіны →