Інспектара мытнай службы працягнуць судзіць за «здраду дзяржаве» проста ў СІЗА-1
Імаверна, яго справа вылучана ў асобную вытворчасць, але суд над іншымі пакуль не прызначаны.

У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ў закрытым рэжыме судзілі трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнні службовых паўнамоцтваў», «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.
Цяпер праваабаронцам стала вядома, што 27 лютага працягнуць судзіць па гэтай справе толькі 31-гадовага мытнага інспектара Яўгена Гурыновіча. Месца працэсу — СІЗА-1. Ці можа гэта быць са станам здароўя мужчыны — невядома. Суддзёй прызначаны Яўген Пісарэвіч.
Падтрымайце вязня: СІЗА № 1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Іванавіч Гурыновіч
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары