Свет33

«Карта паляка зараз з’яўляецца пагрозай для кожнага грамадзяніна Беларусі» — віцэ-міністр замежных спраў Польшчы

На пасяджэнні Камісіі па замежных справах польскага Сейма абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і дзеянні па вызваленні беларускіх палітвязняў. На ім сярод іншых выступіў намеснік кіраўніка польскага МЗС Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі, паведамляе Польскае радыё.

Намеснік кіраўніка МЗС нагадаў, што ў 2020 годзе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя, а ў выніку рэпрэсіяў беларускага рэжыму пасля гэтых выбараў цяпер у беларускіх турмах знаходзіцца больш за паўтары тысячы чалавек, прызнаных міжнароднай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.

«Усе дзеянні папярэдняга польскага ўрада і Сейма папярэдняга склікання, а таксама МЗС не прынеслі канкрэтных вынікаў. На жаль, я не магу сказаць, што нашыя дзеянні істотна палепшылі згаданую сітуацыю. Колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла, узмацняюцца рэпрэсіі», — сказаў Барташэўскі.

Ён адзначыў, што, напрыклад, Карта паляка цяпер з’яўляецца пагрозай для кожнага грамадзяніна Беларусі.

«У Беларусі цяпер няма шанцаў апраўдаць чаканні беларускіх грамадзян і тых беларусаў, якія выехалі ў прымусовую эміграцыю і часткова пасяліліся ў Польшчы», — падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС.

Барташэўскі дадаў, што парламенцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі 25 лютага, не маюць нічога агульнага з сапраўднай дэмакратыяй. А заява Аляксандра Лукашэнкі аб удзеле ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе паказвае, што палітычны крызіс у Беларусі будзе працягвацца і канца яму не відаць.

«Беларусь сёння моцна звязаная сваёй дзейнасцю, у тым ліку антыўкраінскай, з пуцінскай Расіяй. Таму мы імкнемся да таго, каб усе санкцыі, якія выкарыстоўваюцца супраць Расійскай Федэрацыі, былі распаўсюджаныя іншымі краінамі таксама на Беларусь», — падкрэсліў Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі.

Чытайце таксама:

На мяжы з Польшчай зноў пачалі збірацца вялікія чэргі з аўтобусаў

«Еўропа выгнала шпіёнаў Уладзіміра Пуціна. Цяпер яны вяртаюцца» — The Financial Times

Польшча ініцыюе забарону на ўвоз у Еўрасаюз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі

Каментары3

  • бабруйчанін
    07.03.2024
    Пасля таксама ..ні х..ні індульгенцыя..
  • rua
    08.03.2024
    А нашыя палякі - уладальнікі беларускага прадпрыемства - паліваюць сваю ўладу брудам: замінаюць ім зарабляць грошы ў такой добрай краіне, як Беларусь. А яшчэ з дапамогай нашага прадпрыемства 2 гады абыходзілі ўсе санкцыі супраць Расеі: пастаўлялі сваю прадукцыю ў Беларусь, якая потым рээкспартавалася ў Расею. Палякам трэба лепей заняцца кантролем сваіх прадпрыемстваў, якія да гэтулькі вядуць актыўны бізнэс з Беларусьсю.
  • DR GUS TEO
    05.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне18

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ77

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць