Свет1919

У ЕС спрачаюцца ці адмяняць візы для расійцаў

«Еўрапейскі саюз ставіць задачу адмены ў будучыні візавага рэжыма паміж ЕС і Расіяй» – заявіў у аўторак кіраўнік МЗС Іспаніі, якая зараз старшынюе ў ЕС, Мігель Марацінас на прэс-канферэнцыі ў Маскве пасля перамоваў з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.

«Іспанія ў якасці старшыні ЕС бярэ на сябе абавязак падрыхтаваць саміт, які пройдзе 30 траўня тут, у Расіі, і пачаць працу, скіраваную нак анкрэтныя вынікі» – адзначыў М.Марацінас.

Іспанскі міністр падкрэсліў, што Расія – першая краіна, якую ён наведвае ў якасці прадстаўніка дзяржавы-старшыні. Па словах Марацінаса, Іспанія «хацела б зрабіць яшчэ адзін крок да больш шырокага бачання адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Расіяй».

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў са свайго боку заклікаў ЕС выразна пазначыць тэрміны пераходу да бязвізавага рэжыму і паведаміў, што разлічвае на прагрэс па гэтым пытанні ў бліжэйшы час. Лаўроў падкрэсліў, што ў Маскве хацелі б «ўзгадніць пэўную, празрыстую і канкрэтную «дарожную карту», якая дазволіць рухацца да гэтай мэты».

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што пераход на бязвізавы рэжым важны для ўсяго еўрапейскага кантынента.

«Адзіная Еўропа немагчымая без свабоды перамяшчэння», -- перакананы С.Лаўроў.

Аднак не ўсё краіны ЕС хочуць адмены віз для расійцаў. У іх падтрымку выступае Італія. У снежні мінулага года кіраўнік МЗС Італіі Франка Фраціні ў эфіры тэлеканала Russia Today выказваў меркаванне аб тым, што бязвізавы рэжым для расейцаў можа быць уведзены ўжо ў 2010 годзе.

У сваю чаргу супраць адмены еўрапейскіх віз для расійцаў выступаюць краіны Балтыі. У прыватнасці, Латвія. А кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт заявіў, што спачатку права на бязвізавы рэжым з ЕС павінны атрымаць краіны Усходняга партнёрства: Украіна, Грузія, Малдова, Беларусь, Арменія і Азербайджан.

АП, паводле delfi.lt

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў17

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі1

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць