Культура10

Дзе пройдуць імпрэзы да Дня Волі. Расклад і адрасы

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначаць 106-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Радыё Свабода паглядзела, што беларусы прымеркавалі да чарговай даты.

Дзень Волі ў Вільні ў 2023 годзе

Варшава

24 сакавіка

14:00 Марш ад пляца Трох крыжоў да помніка Мікалая Каперніка.

16:30 Святочны канцэрт на Замкавым пляцы з удзелам музыкаў: Піт Паўлаў, Atesta, Dzieciuki і іншыя.

25 сакавіка

19:00 менскага часу, адбудзецца жывая трансляцыя на YouTube-канале «Годна». Яна падзеленая на музычную і інфармацыйную часткі. 

У музычнай праграме будуць удзельнічаць:

  • J:Морс
    Naviband
    Šuma
    Dzieciuki
    Nochy
    Volski

Весці вечарыну будуць Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — вядомы тэлевядоўца.

Арганізатары абвясцілі збор на арганізацыю святкавання. Сродкі патрабуюцца на арэнду тэхнічнага абсталявання, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.

Вільня

22 сакавіка

Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам Святланы Ціханоўскай, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх палітыкаў, у тым ліку старшыні Сейму Літвы Вікторыі Чміліце-Нільсэн, старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Руслана Стэфанчука (онлайн), маршалка Сейма Польшчы Шымона Галоўні (онлайн), прэм’ер-міністра Літвы Інгрыды Шыманіце.

Сёлета Канферэнцыя Каліноўскага засяродзіцца на еўрапейскім выбары Беларусі ў кантэксце праеўрапейскай дэкларацыі Беларускіх дэмакратычных сілаў ад жніўня 2023 году, а таксама на наступных выбарах у Беларусі ў 2025 годзе, адзначылі арганізатары. На Форуме разгледзяць аргументы на карысць еўрапейскай будучыні ўсяго рэгіёну «Усходняга партнёрства», які з 1991 году ўсімі сіламі спрабуе вырвацца з савецкага мінулага і «русского мира».

24 сакавіка

Канцэрт з удзелам беларускіх музыкаў (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.), Naujoji Riovonių g. 10

25 сакавіка

9:00 — Акцыя памяці. Збор на могілках Росы ля капліцы, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

10:00 — Вольны бел-чырвона-белы аўтапрабег ад могілак Росы да будынку Сейму Літоўскай Рэспублікі.

12:00 — Экскурсія-шпацыр «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя

16:00 — Круглы стол Рады БНР у Вільні «Актуальнасьць ідэалаў 25 сакавіка» з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятываў і журналістаў. Рэгістрацыя

18:00 — Мітынг, прысвечаны Дню Волі, на Лукішскай плошчы. Выкананне гімна БНР і «Пагоні» беларусамі Вільні хорам, разам з ансамблем «Гоман». Фотавыстава пра Беларускі асобны батальён у літоўскім войску 1918—1923 гг. і моманты з сучаснай вайны ва Украіне.

18:30 — Святочны марш, прысвечаны Дню Волі, (Лукіская плошча — Tauro gatvė — Mindaugo gatvė — Варта Святла — Naugarduko gatvė — Pylimo gatvė — Рэфармацкая царква).

19:15 — Канцэрт Вольнага хору ў Рэфармацкай царкве.

Прага

23 сакавіка

23—24 сакавіка ў Празе Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе III дыяспаральную канферэнцыю.

У першы дзень, з 9:00 да 19:00, адбудзецца сама канферэнцыя. У яе межах пражскі Офіс адказвае за беларуска-ўкраінскую секцыю. Дзеля яе правядзення арандавалі дадатковую пляцоўку, каб беларускія кнігавыдаўцы маглі прадставіць сваю прадукцыю.

24 сакавіка ў 16:00 пройдзе ўрачыстае адкрыццё дошкі на Старамаку на месцы друкарні Севярына, дзе свае выданні друкаваў Францішак Скарына. У імпрэзе маюць узяць удзел амбасады Літвы і Польшчы. А 17-й гадзіне са Старамаку адправіцца беларускі марш да Дня Волі, які ладзіць Bělaruské studentstvo ČR.

25 сакавіка аб 11:00 пройдзе ўскладанне кветак на магілы прэзідэнтаў БНР. Пазней адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пражскага прадстаўніцтва Офісу Ціханоўскай з удзелам міністра замежных спраў Чэхіі.

А на канферэнцыі чакаецца 2-я панэль «Роля беларусаў замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах». Мадэратар — Паліна Бродзік, галоўны запрошаны — Ігар Кізім, амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі. Іншыя госці: Генадзь Манько (Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве), Таццяна Гацура-Яворская (рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» і кінафестываль «1084. На мяжы»), Станіслаў Салавей (беларускі медык ва Ўкраіне, ByMedSol), Маша Анімія (прадстаўніца фонду BySol, каардынатарка дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне), Яўген Магда (палітолаг, спецыяліст па ўкраінска-беларускіх адносінах).

Рыга

23 сакавіка

14:30, вул. Слокас 37, Латвійскае таварыства беларускай культуры «Світанак» запрашае адзначыць 25 сакавіка разам з Уладзімірам Арловым.

Чыкага

23 сакавіка

12:30 — Ушанаванне памяці Язэпа Варонкі — аднаго з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, які пахаваны ў Чыкага, Elmwood Cemetery, lot 49.

13:30 — Дыскусія «Беларуская Спадчына», Northlake Public Library.

Беласток

24 сакавіка

15:00 — Мітынг-канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Kurwadziki, Ігара Палынскага, ul. Rynek Kosciuszki 10, 15-426.

Гданьск

10:30 — Урачыстае ўскладанне кветак на магілы дзеячаў БНР. Гарнізонныя могілкі, ul.Dąbrowskiego, 2.

11:30 — Святочны марш Волі ад фантану «Няптун» ul.Długi Targ, да Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці, на pl. Solidarności, 1.

15:00 — Дэбаты: «Спадчына БНР — у пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці». Госці: Зміцер Лукашук, Алена Глагоўская, Рыгор Астапеня, Наста Ільіна. Бібліятэка ЕЦС.

13:00 18:00 Марафон пісання лістоў беларускім палітвязням, арганізаваны Amnesty International, Зімовы сад ЕЦС.

17:00 — Урачысты канцэрт: супольны праект мужчынскага гурта традыцыйнага спеву «Kasary» i рок-гурту «Relikt». Новая адмысловая праграма. Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым. Аўдыторыя ЕЦС. Дэталі.

Брусэль

24 сакавіка

14:00 — 15:00 Мітынг на плошчы Luxemburg plein, каля Еўрапарламента

15:00 — 15:30 Марш Волі з вялікім нацыянальным сцягам, Luxemburg plein

15:30 — 16:30 Прэзэнтацыя «Шляхамі БНР», Wetenschapstraat, 23.

Шчэцін

17:00 Акцыя на Plac Solidarności.

18:00 Святочны канцэрт Czeslove & Leo, Piwnica Kany.

Ліён

16:00 Акцыя на Дзень Волі, place Bellecour.

Познань

15:00 Марш Волі ад Пляцы Волі да Пляцу Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца святочны мітынг-канцэрт.

Поўны расклад шукайце тут

Каментары10

  • Ясненька
    22.03.2024
    22 сакавіка чарговая імітацыя ад офіса Ціханоўскай. Кастусь Каліноўскі заклікаў змагацца супраць маскалёў і царызма, а не абмяркоўваць "выбары", якіх не існуе пры дыктатарскіх прарасейскіх рэжымах.
  • Мінак
    22.03.2024
    Ольштын, Plac Jana Pawła II, 17.30-19.00.
  • Прайшло 4 месяцы
    22.03.2024
    Народзец, а на Канферэнцыю ПКК Шлях да Волі Ціханоўская так і не прыехала і Мемарандум і Адозву Канферэнцыі так і не падпісала. Ні яна сама, ні яе офісы-кабінеты. 4 месяцы ўжо прайшло.

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім2

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы ўдарылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранскай вобласці3

У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову3

Аляксандра Герасіменя: На Алімпіядзе ў Парыжы падняла б бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка3

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах9

Грыбнік назбіраў на Міншчыне зайздросную паляну баравікоў і падасінавікаў

Качанава звадзіла Мацвіенку ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку ФОТЫ6

Ад 8 да 11 гадоў. У Гомелі за «здраду дзяржаве» вынеслі прысуд сям’і

Дзяржаўныя кінематаграфісты могуць зняць фільм пра 2020 год па сцэнары Васкрасенскага 7

У БелАЗа з'явіўся незвычайны канкурэнт з Японіі. Ён першы ў сваім родзе і вось чаму6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім2

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →