Грамадства

Уступілі ў сілу забароны на ўвоз тавараў з Літвы

Меры ў адказ Беларусі супраць Літвы ўступілі ў сілу з 1 красавіка, раней адпаведныя пастановы ўрада былі апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ілюстрацыйнае фота БелТА

У прыватнасці, была ўстаноўлена забарона на імпарт з Літвы некаторых тавараў, сярод іх — згушчанае малако і вяршкі, садавіна і арэхі, кава, фруктовыя сокі, воцат, калготкі, панчохі, гольфы, шкарпэткі і іншыя панчошна-шкарпэткавыя вырабы, а таксама асобныя будаўнічыя вырабы, халадзільнікі і лядоўні.

Акрамя таго, улады Беларусі прынялі рашэнне ўвесці забарону на ўвоз некаторых тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу. Гаворка ідзе пра піва, віно, вінаграднае сусла, вермуты, этылавы спірт, воцат, шыны.

Пад забарону таксама патрапілі адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні, а таксама б/у запасныя часткі і прылады транспартных сродкаў.

Дзеянне гэтай забароны будзе доўжыцца паўгода — да 1 кастрычніка 2024 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У заапарку ў Токіа тры львіцы загінулі ад цеплавога ўдару

Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў23

Развітанне з Маяй Кляшторнай пройдзе заўтра3

Расійскі дрон знішчыў драўляную казацкую царкву XVIII стагоддзя на Херсоншчыне1

У Манголіі ўвялі продаж паліва па цотных і няцотных нумарах аўтамабіляў. Краіне адгукаецца залежнасць ад Расіі

Папулярны аксэсуар стаў прычынай аварыйнай пасадкі швейцарскага самалёта

Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі7

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць