Вайна99

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія

Украіну чакае надзвычай цяжкая зіма.

Дзяніс Шмыгаль. Фота: AP Photo / Vadym Sarakhan

Украіна і Расія ўвайшлі ў стадыю жорсткага супрацьстаяння, імкнучыся знішчыць энергетычныя сістэмы адзін аднаго. Як заявіў віцэ-прэм'ер і міністр энергетыкі Украіны Дзяніс Шмыгаль выданню POLITICO, менавіта вынікі гэтай энергетычнай вайны вызначаць будучы фармат мірных перамоваў.

«Гэта нагадвае 12‑ы раўнд, дзе кожны з баксёраў спадзяецца, што яго супернік упадзе першым», — параўнаў сітуацыю міністр.

Кіеў разлічвае, што кампанія па паражэнні расійскіх НПЗ разам з заходнімі санкцыямі прымусіць Крэмль спыніць вайну ўжо гэтай восенню.

Калі ж гэтага не адбудзецца, Украіну чакае надзвычай цяжкая зіма. Паводле слоў Шмыгаля, тактыка Масквы мяняецца:

«Мэта Расіі зараз — знішчыць наша водазабеспячэнне. Мінулай зімой яны білі па электраэнергіі і ацяпленні, але падчас адключэння святла можна было выжыць, калі ёсць газ і вада. Больш за тры дні без вады і каналізацыі выжыць вельмі цяжка».

Праз сістэматычныя атакі генерацыя электраэнергіі ва Украіне крытычна скарацілася, што змушае прымяняць пагадзінныя адключэнні па ўсёй краіне.

«Расіяне знішчылі або пашкодзілі больш за 80 працэнтаў генерацыі электраэнергіі Украіны», — падкрэсліў Дзяніс Шмыгаль.

Украінскі міністр рэзюмаваў: «Пуцін будзе сцякаць кроўю, але зацягне нас у зіму. Гэта песімістычны сцэнар, але мой аптымізм у тым, што мы перажывём гэтую зіму».

Каментары9

  • Ян
    04.08.2026
    Слава Україні 👍💪💪💪
  • Око за око
    04.08.2026
    Значить нужно бить в ответ по фекальным станциям на россии, по ТЭЦ на россии, по заправкам на россии, по газопроводам на россии... В особенности по мацкве, 12млн Мацква без фекальных станциях захлебнутся в своих нечистотах
  • Челюсть за зуб
    04.08.2026
    Око за око, нужно бить по Польше, чтобы было меньше "советчиков".

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць